Три жителя района направлены в лечебно-трудовые профилактории

02-02-2021 Слуцкий район. ЛТП №3. Фото Юрия Мозолевского

Тры жыхары раёна, якія злоўжываюць алкаголем і пры гэтым здзяйсняю­ць адміністрацыйныя правапарушэнні, накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Адпаведныя рашэнні прыняў суд раёна ў час разгляду гра­мадзянскіх спраў па заявах аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Усе тры адкрытыя судовыя пасяджэнні праходзілі ў памяшканні Докшыцкага сельвыканкама з удзелам пракуратуры раёна.

Па першай справе праходзіў жыхар аг. Сітцы 1965 г.нар., які з 2018 г. знаходзіц­ца на ўліку ва ўрача-нарколага. Мужчына двойчы на працягу года прыцягваўся да адказнасці за ўчыненне адміністрацый­ных правапарушэнняў у стане алкаголь­нага ап’янення і быў папярэджаны аб магчымасці накіравання ў ЛПП у выпад­ку наступнага “нецвярозага” парушэння закону. Аднак пасля гэтага ён зноў пера­ступіў рысу.

У адпаведнасці з заключэннем спе­цыяльнай медыцынскай камісіі, грама­дзянін хворы на хранічны алкагалізм і не мае захворванняў, якія перашкаджалі б накіраванню ў ЛПП.

Характарызуецца нездавальняюча, не працуе, мер па добраахвотным лячэн­ні ад алкагалізму не прадпрымае. У бліжэйшыя 12 месяцаў фігурант справы будзе лячыцца.

На другім пасяджэнні перад судом паўстаў малады бегамльчанін – 2002 г.нар., таксама з хранічным алкагалізмам, знаходзіцца на ўліку ва ўрача-нар­колага, жадання працаваць не мае і характарызуецца адмоўна. У прафілак­торый адправіцца на адзін год.

А жыхар в. Запалле 1977 г.нар. будзе праходзіць медыка-сацыяльную рэадап­тацыю з абавязковым прыцягненнем да працы аж два гады. Ён знаходзіцца на ўліку ва ўрача-нарколага, але з’яўляецца на прыём нерэгулярна, беспрацоўны, мае адмоўную характарыстыку, здзяйсняе ад­міністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку ў дачыненні да членаў сям’і і бліз­кіх сваякоў. У 2007-м і 2017-м гадах ужо накіроўваўся ў ЛПП і праходзіў лячэнне па 12 месяцаў. Гэта і стала падставай для суда павялічыць цяперашні тэрмін у два разы ў параўнанні з папярэднімі.

Як бачна, паводзіны хранічных алка­голікаў як пад капірку. Зялёны змей не шкадуе сваіх ахвяр, і чым больш чалавек знаходзіцца ў яго ўладзе, тым горш.

Вячаслаў Елісеенка, старшыня суда раёна:

– У адпаведнасці з Законам Рэспублікі  Беларусь “Аб парадку і ўмовах накіра­вання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх” ад 4 студзеня 2010 г., у ЛПП могуць накіроўвацца на тэрмін 12 месяцаў гра­мадзяне, якія на працягу года два і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацый­ных правапарушэнняў у стане алкаголь­нага ап’янення, былі папярэджаны аб маг­чымасці накіравання ў ЛПП і на працягу года пасля папярэджання здзейснілі ад­міністрацыйнае правапарушэнне ў стане алкагольнага ап’янення, за якое былі пры­цягнуты да адміністрацыйнай адказнас­ці. Калі грамадзянін накіроўваецца ў ЛПП у трэці ці наступны раз, тэрмін знаход­жання ў ЛПП складае 24 месяцы.

Празмернае ўжыванне алкаголю з’яўляецца прычынай шматлікіх права­парушэнняў і злачынстваў: грамадзяне парушаюць грамадскі парадак, наносяць шкоду здароўю і маёмасці іншых людзей. Накіраванне ў ЛПП – пакуль што адзіны правільны выхад, калі ў хворага не хапае сілы волі перайначыць сваё жыццё.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *