Соглашение об уплате алиментов

pravo1-2000x980

Жадаем з мужам заключыць дамову (пагадненне), заверанае ў натарыуса. Жонка адмаўляецца ад аліментаў, а муж – ад сумесна нажытай маёмасці, бо плануем скасаваць шлюб. Як правільна гэта называецца і якія дакументы патрэбны?

Ірына, г. Докшыцы

 

Адказвае загадчыца юрыдычнай кансультацыі Докшыцкага раёна Святлана Шышла:

Дадзеная дамова называецца пагадненне аб выплаце аліментаў. Для заключэння гэтага пагаднення будуць неабходны дакументы, якія сведчаць асобу, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, дакументы на нерухомасць. У сувязі з тым, што падставы набыцця нерухомай маёмасці могуць быць самымі рознымі, аб яе магчымасці ўключэння ў пагадненне неабходна пракансультавацца дадаткова. Як сведчыць практыка, хутчэй за ўсё ўзнікне неабходнасць у падзеле сумесна нажытай маёмасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *