ЦБУ № 240 г. Докшицы принял участие в благотворительном проекте
Сёлета 35-гадовы юбілей з дня свайго заснавання адзначае адзін з буйнейшых банкаў Беларусі – ААТ “Белаграпрамбанк”. З гэтай нагоды фінансавай установай ініцыяваны дабрачынны праект “35 добрых спраў”, да якога далучыўся і ЦБП № 240 г. Докшыцы.
Напярэдадні першага верасня супрацоўнікі банка разам з дырэктарам арганізацыі Наталляй Прыгожавай дапамаглі ў падрыхтоўцы да пачатку навучальнага дома шматдзетнай сям’і Ілюшыных з Порплішча. У сям’і Канстанціна Іванавіча і Вольгі Віктараўны выхоўваецца пяцёра дзяцей. Старэйшы, дваццацігадовы Дамінік, – студэнт. Шаснаццацігадовая Ксенія, трынаццацігадовая Кацярына і дзевяцігадовая Вікторыя – першыя маміны і татавы памочніцы. Яны дапамагаюць даглядаць малодшую чатырохгадовую сятрычку Караліну, захапляюцца спевамі: пастаянна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах школы, а таксама Парплішчанскага СДК.
Дзеці радасна сустрэлі гасцей і шчыра дзякавалі за канцылярскія прылады і ласункі.

