Об особенностях работы инспектора по охране госсекретов рассказала сотрудник Докшицкого отделения Департамента охраны Марина Никитина

IMG_1707 с 1

Старшы інспектар па абароне дзяржсакрэтаў Марына Нікіціна працуе ў раённым аддзяленні Дэпартамента аховы толькі трэці год. Але і за гэты час яна заваявала давер кіраўніцтва і павагу саслужыўцаў.

З сям’ёй Нікіціных з Параф’янава чытачы “РВ” ўжо знаёмы. Летась Марына і Віктар разам з сыночкамі Яраславам і Уладзіславам прадстаўлялі наш раён на абласным этапе рэспубліканскага праекта “Уладар сяла” і амаль сталі яго пераможцамі (да першага месца не хапіла ўсяго толькі аднаго бала).

– Гэта работа патрабуе адказнасці, дысцыплінаванасці, сканцэнтраванасці, – гаворыць Марына. – Нездарма аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў і справаводстве называюць крывяноснай сістэмай арганізацыі. Мае абавязкі – рэгістрацыя ўсёй уваходзячай карэспандэнцыі, работа са зваротамі грамадзян, праверка правільнасці афармлення дакументаў, кантроль тэрмінаў выканання рэзалюцый і многае іншае. Камусьці можа здацца складаным правесці цэлы дзень за дзелавымі паперамі. А мне падабаецца.

Старшы інспектар з’яўляецца сувязным звяном паміж кіраўніцтвам і асабовым саставам. І тут ад Марыны патрабуецца яшчэ і камунікабельнасць, здольнасць лёгка і паспяхова наладжваць кантакт з людзьмі, знаходзіць з імі агульную мову, будаваць як сяброўскія, так і дзелавыя адносіны. Усе гэтыя якасці, якія ёсць у Марыны Нікіцінай, дапамагаюць ёй спраўляцца яшчэ на адной адказнай пасадзе ў аддзяленні. Яна – старшыня прафсаюзнай пярвічкі.

– Адна з галоўных задач прафкама – стварэнне для калектыву магчымасцей рознабаковага развіцця, – лічыць Марына. – Гэтаму дапамагае арганізацыя культурна-масавай і спартыўнай работы. Члены нашага прафсаюза актыўна ўдзельнічаюць у раённых мерапрыемствах, пра што гаворыць стос грамат і дыпломаў.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *