Министр сельского хозяйства и продовольствия Юрий Горлов с рабочей поездкой посетил Докшицкий район
В районе прошел субботник по наведению порядка на животноводческих объектах сельхозорганизаций. В этот день с рабочей поездкой Докшиччину посетил министр сельского хозяйства и продовольствия Юрий Горлов.
Министр ознакомился с работой фермы «Барсуки» и мехдвора ОАО «Барсучанка», с председателем райисполкома Сергеем Абирало обсудил вопросы текущего строительства и реконструкции помещений для стойлового содержания скота, кормления коров и другие насущные для АПК темы. Юрий Горлов обратил внимание на необходимость максимальной механизации рабочего процесса, дал советы по обустройству профилактория для новорожденных телят.
Міністр станоўча ацаніў арганізацыю суботнікаў на сельскагаспадарчых аб’ектах.
– Іх трэба праводзіць часцей, – сказаў ён. – Кіраўнік дзяржавы ставіць перад намі задачы, якія не з’яўляюцца звышскладанымі, – гэта ўсяго толькі неабходнасць навесці элементарны парадак, які павінен быць такім жа, як у кожным доме. Важна прывучаць людзей да гэтага. Калі будуць парадак і дысцыпліна, гэта ў сваю чаргу прывядзе да павышэння прадукцыйнасці працы і заработнай платы. Работнікі будуць задаволены. Мы павінны аб’яднацца для гэтай мэты, дзейнічаць правільна – і тады абавязкова дасягнём вынікаў.
На дапамогу аграрыям раёна выйшлі калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, работнікі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко працавалі на МТК “Альхоўка”, дзе, у прыватнасці, у межах суботніка былі пабелены сцены і абкошана тэрыторыя.
У тэму
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці, у Докшыцкім раёне актываваны работы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў. Асаблівая ўвага – жывёлагадоўчым фермам і комплексам. За многімі замацаваны калектывы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна.
Так, на мінулым тыдні ў чацвер на 25 сельгасаб’ектах працавала 126 чалавек з шэфскіх арганізацый, было задзейнічана 12 адзінак тэхнікі. У пятніцу дапамогу жывёлаводам аказвала 86 чалавек, найбольшая колькасць – работнікі МНС і ветэрынарнай станцыі. У суботу на фермы выехалі 244 работнікі 38 арганізацый, у тым ліку 33 кіраўнікі. Работы вяліся на 29 малочнатаварных фермах і комплексах. Асноўны кірунак дзейнасці – добраўпарадкаванне тэрыторый: абкошванне, рамонт і замена агароджаў, ачыстка ад смецця. У памяшканнях для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы праводзілася дэзінфекцыя, рамантаваліся вокны, наводзіўся санітарны парадак.







