Дарья Подлещук из агрогородка Парафьяново с интересом осваивает техники декоративно-прикладного искусства в отделении ТЦСОН

Звязаць дзясятак яркіх палосак, пераплесці іх і абвязаць па перыметры – і прыгожы чахол на табурэт ад Дар’і Падляшчук гатовы.
Восемнадцатилетняя Дарья Подлещук из агрогородка Парафьяново — одна из самых частых и активных посетительниц отделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов ТЦСОН.
Талантливая девушка, о творческих достижениях которой неоднократно рассказывала наша газета, благодаря своему позитивному мировосприятию, энергии, доброте и открытости, желанию бесконечно узнавать новое завоевала сердца и педагогов, и других посетителей учреждения. И если вести разговор о социальной интеграции, то в случае с Дашей это несомненно успешный процесс.
– Дар’я – шчабятушка: заўсёды дзеліцца сваімі ўражаннямі ад убачанага, перажытага, пачутага, і ўражанні гэтыя ў асноўнай масе станоўчыя, – гаворыць спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення Кацярына Яцкоўская. – У самы пахмурны дзень Дашына паяўленне атаясамліваецца з сонечным святлом, бо жыццё яна ўспрымае як вялікую радасць і шчодра выпраменьвае вакол гэтае адчуванне.
Самае першае захапленне нашай гераіні – мультфільмы. Варта адзначыць, што і ў маленстве яна ўжо мела добры густ. Кажа, што ніколі не цікавілася замежнымі мульцікамі, персанажы якіх невыразна гавораць і літаральна мільгацяць на экране, і сучаснымі – створанымі камп’ютарнымі праграмамі, а не рукамі мастакоў. Даша ведае на памяць ад пачатку да канца дыялогі герояў дзясяткаў класічных савецкіх мультфільмаў і песенькі з іх. Не выключана, што менавіта дзякуючы анімацыі ў дзяўчынкі сфарміравалася добрае колеравае ўспрыняцце і ўзнікла жаданне маляваць, чым яна ўсё сваё яшчэ непрацяглае жыццё паспяхова займаецца і можа ганарыцца не адной выстаўкай сваіх работ і шматлікімі перамогамі ў творчых конкурсах.
– У Дашы няма слоў “не хачу”, “не сумею”, – працягвае характарыстыку сваёй падапечнай Кацярына Аляксандраўна. – Яна з вялікай ахвотай прымае ўдзел у рознага роду калектыўных работах, дапамагае з навядзеннем парадку. З задавальненнем двойчы на тыдзень наведвае Дом рамёстваў (у нас на базе гэтай установы арганізаваны выязны гурток), атрымлівае новыя веды і навыкі ад майстроў. Падстаўляе плячо нам і ФСК “Ураджай”, дзе праводзяцца заняткі па адаптыўнай фізкультуры і адаптыўным плаванні, – Дар’я і гэтыя заняткі не прапускае.
Заспелі дзяўчыну за вязаннем шыдэлкам – адным з апошніх хобі. Майстэрству гэтаму яе навучае валанцёр аддзялення Ганна Зянонаўна Місюль. І паспяхова – Даша вяжа не толькі акуратна, але і хутка. Крама “Сундучок” у Докшыцах – яе любімая. Сама падбірае ніткі для сваіх работ і выдатна камбінуе колеры і адценні. Бярэцца за ўсё: ад дробных работ тыпу вязаных ёлачных цацак да аб’ёмных – накідак і пледаў. Не будзем раскрываць, што рыхтуе юная майстрыха з дапамогай настаўнікаў і сяброў на выставу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзяцей і моладзі, якая будзе арганізавана ў межах раённага фестывалю “Сонечны круг”, але ўжо можна зазначыць: работа цікавая і арыгінальная. А яшчэ да навагодніх свят у аддзяленні плануюць калектыўна зрабіць вялікую гірлянду з вязаных фігурак адпаведнай тэматыкі. Даша ў радасным чаканні пачатку работы.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.
