Ярким акцентом — по будничности. Жители Докшиччины украшают подворья

ЕН 1730 с

Неяк давялося пачуць: “Ну што можа зрабіць жанчына па добраўпарадкаванні сядзібы, акрамя таго як насаджаць кветак ды што-небудзь памаляваць? Усё астатняе падуладна толькі мужчынам”. А вось і няпраўда! Нашы жанчыны могуць многае. Няхай гэта не каваныя вароты, не ажурныя альтанкі, каменныя дарожкі і іншыя манументальныя элементы дваровага і садовага дэкору (хаця і сярод жанчын сустракаюцца майстры, здольныя вырабіць такія рэчы). Але ж ніхто, напэўна, не стане аспрэчваць важную ролю ў агульнай карціне маленькіх акцэнтаў. І ў іх стварэнні жанчынам няма роўных.

Бываючы ў розных населеных пунктах раёна, заўжды падмячаем такія каларытныя дэталі. Яшчэ здалёк кідаецца ў вочы дамок у вёсцы Бераснёўка, сцены якога з усіх бакоў расквечваюць яркія птушкі са звычайных накрывак ад ПЭТ-бутэлек. Немагчыма не прыпыніцца і не прыгледзецца да сімпатычнай самаробнай гускі з каромыслам, што проста выпраменьвае пазітыў, – гэта ў Параф’янаве. Прыцягвае ўвагу драўляная паштовая скрынка ў Валкалатах, дэкараваная плотам з палачак ад марожанага і штучнымі кветкамі, ад чаго нагадвае вясковую хату, – проста і з густам, праўда ж? Усё гэта зроблена жаночымі рукамі, радуе вока і стварае адпаведны настрой.

DSCN3177ЕН 399

 

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *