Танцевальный коллектив «Сударушка» Докшицкого ТЦСОН принял участие в межрайонном празднике
Танцавальны калектыў “Спадарынька” аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Докшыцкага ТЦСАН стаў удзельнікам традыцыйнага міжраённага свята “Тэрыторыя танца”, якое адбылося ў г. Глыбокае.
Акрамя дакшычан, у гэты раз на сцэне выступілі аматары актыўнага адпачынку з Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага і Браслаўскага раёнаў.
– У нашым выкананні гледачы ўбачылі два танцы, – гаворыць удзельніца гуртка танцавальнай тэрапіі “Тонус”, наведвальніца аддзялення Зоя Модаль. – Гэта харэаграфічная кампазіцыя “Акорд Марыя” і беларускі народны танец “Матлёт”. Хочацца падзякаваць кіраўніку гуртка Святлане Яцына за яе прафесіяналізм і цярпенне. Увогуле, лічу, што ўдзел у падобных мерапрыемствах не толькі дапамагае развіццю творчага патэнцыялу. На свяце мы сустрэ-
ліся з даўнімі сябрамі і пазнаёміліся з іншымі, такімі ж апантанымі танцамі, людзьмі. З упэўненасцю магу сказаць, што актыўнае даўгалецце – гэта час новых магчымасцей, натхнення і яркіх момантаў жыцця.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

