От вопросов оздоровления до сохранения истории. Докшицкий район посетил Геннадий Болбатовский
На мінулым тыдні Докшыцкі раён наведаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзій Балбатоўскі.
Першым аб’ектам праграмы візіту стаў выхаваўча-аздараўленчы лагер “Бярозка” ў Вітунічах, дзе Генадзія Мікалаевіча сустрэлі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Алеся Чорная.
Генадзій Балбатоўскі азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай аб’екта, умовамі пражывання дзяцей, пацікавіўся, колькі змен тут працуе і ці прымае лагер адпачываючых з іншых раёнаў.
– Гэта прыклад таго, як павінны быць задзейнічаны будынкі, якія не выкарыстоўваюцца, – падкрэсліў кіраўнік цэнтра. – Аб’ект знаходзіцца ў выдатным стане, ёсць уся неабходная інфраструктура.
У рамках адзінага дня інфармавання Генадзій Балбатоўскі і старшыня райвыканкама Сяргей Абірала сустрэліся з калектывам санаторыя “Баравое”. Тэма сустрэчы – “Памяць у імя будучага”, прысвечаная 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
– Мы больш за 80 гадоў жывём пад мірным небам, – звярнулася да прысутных Аксана Палачаніна, якая выступіла мадэратарам. – Сэнс і каштоўнасць Дня Перамогі застануцца ў гісторыі беларускага народа на вякі. Але самае галоўнае – гэта памяць. І пакуль яна жыве, да таго часу будзе жыць і сама Беларусь.
– Стала ўжо традыцыяй, што кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання кожны месяц сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, – адзначыў Генадзій Балбатоўскі – Асноўная мэта – знаёмства з дзейнасцю прадпрыемстваў, магчымасць пачуць праблемныя пытанні, якія неабходна вырашыць на больш высокім узроўні.
У сваім выступленні перад калектывам Генадзій Мікалаевіч падрабязна спыніўся на дзейнасці сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення:
– Многія, напэўна, памятаюць той гістарычны момант, калі была праведзена рэформа сістэмы. Тады па даручэнні Прэзідэнта яе аптымітызавалі. Было прынята новае заканадаўства, і сёння можна з упэўненасцю канстатаваць, што тыя змены, якія адбыліся, прынеслі плён. Сістэма працуе стабільна і дынамічна развіваецца. Штогод попыт на паслугі павялічваецца на 20 працэнтаў.
Сістэма санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення прадстаўлена 97 санаторыямі, разлічанымі на 27,5 тысячы месцаў. Акрамя гэтага, у Беларусі функцыянуе 40 аздараўленчых арганізацый на восем тысяч месцаў. Кожны год запаўняльнасць расце. Напрыклад, летась сярэднегадавая яна склала больш за 85 працэнтаў. Зараз сезонная работа санаторыяў не актуальная, бо для дасягненння медыцынскага эфекту людзі ставяць перад сабой мэту атрымаць лячэнне ў любую пару года. Хачу адзначыць, што ў замежных грамадзян попыт і інтарэс на нашы паслугі працягвае расці.
Па выніках 2025 года дасягнуты рэкордныя паказчыкі па выручцы і колькасці адпачываючых з-за мяжы. На аздараўленне у Беларусь прыехала больш за 260 тысяч чалавек, а выручка ад экспарту паслуг склала 175 мільёнаў долараў.
Падчас наведвання нашым Прэзідэнтам Бярэзінскага біясфернага запаведніка была пастаўлена стратэгічная задача: павялічыць долю турызму ў валавым унутраным прадукце краіны. У сувязі з гэтым была распрацавана Дзяржаўная праграма “Турызм” на 2026-2030 гады. Плануецца, што ложкавы фонд санаторыяў у Беларусі павялічыцца на 30 працэнтаў. Гэта задаволіць высокі і стабільны попыт на аздараўленчы адпачынак.
Санаторна-курортнае лячэнне – гэта від медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем пераважна прыродных фактараў. Кожная мінеральная вада альбо лячэбныя гразі з’яўляюцца ўнікальнымі па сваім хімічным складзе. Дарэчы, вада “Баравая”, якую рэкамендавана ўжываць, напрыклад, пры захворваннях стрававальнага тракта, цукровага дыябету, даказала свой эфект.
На мой погляд, Беларусь цалкам пацвердзіла свой статус сацыяльна арыентаванай дзяржавы, бо штогод Рэспубліканскаму цэнтру выдзяляецца 100 мільёнаў долараў. Сродкі накіроўваюцца на лячэнне і аздараўленне на льготных умовах каля 800 тысяч чалавек.
У раках рабочай паездкі Генадзій Балбатоўскі азнаёміўся з кірункамі і перавагамі лячэння санаторыя “Баравое”, а таксама пацікавіўся ходам будаўніцтва чацвёртага спальнага корпуса і сучаснага будынка грамадскага харчавання.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.








