Вареньем дружбы угощали на празднике «Сладка ягода» в Березино

photo_2026-07-26_10-35-03 (2)

У вёсцы Беразіно ярка і маштабна прайшло традыцыйнае брэндавае свята “Салодкая ягада”, якое аб’яднала мясцовых жыхароў і шматлікіх гасцей у атмасферы сяброўства і мастацтва.

Каля клуба-бібліятэкі працавала конкурсная пляцоўка “Абшары бярэзінскага краю”, на якой былі прадстаўлены кандытарскія і кулінарныя стравы з грыбоў і ягад, а таксама вырабы і кампазіцыі з раслін. На свяце можна было палюбавацца рэчамі, вырабленымі мясцовымі майстрамі, набыць сувеніры, азнаёміцца з фотавыставай, прысвечанай Году беларускай жанчыны.

На салодкі летні фэст завітала першы намеснік старшыні райвыканкама Наталія Вараб’ёва. Выступаючы перад гасцямі, Наталія Уладзіміраўна падкрэсліла, што вельмі важна захоўваць мясцовыя традыцыі, якія аб’ядноўваюць пакаленні, і падзякавала вяскоўцам за іх працавітасць, гасціннасць і адданасць роднаму краю.

photo_2026-07-28_12-47-28

photo_2026-07-26_10-35-03 (3)

У нашым раёне рэалізуецца праект “Жаночы код Докшыччыны”, у межах якога на брэндавых святах, што праходзяць у вёсках, ушаноўваюцца жанчыны, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё рэгіёна. Так, у намінацыі “Жанчына – творчая асоба” была адзначана Ніна Пашкевіч. Спецыяльнае пасведчанне ёй уручыла старшыня Бярэзінскага сельскага Савета дэпутатаў Алёна Кандрацёнак.

Ніна Сямёнаўна нарадзілася ў вёсцы Восава. Па волі лёсу Беразінскі запаветны край стаў не толькі яе месцам жыхарства, а і прыстанкам душы. У гэтыя мясціны яе накіравалі ў якасці піянерважатай. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта шчыравала на педагагічнай ніве, выкладаючы беларускую і рускую мовы. Каля дваццаці гадоў адпрацавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Знаходзячыся ў палоне літаратурных вобразаў, свае захапленні перадавала вучням. Ніна Сямёнаўна любіць тэатр, удзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў клубе. У раёне яе ведаюць як прыпевачніцу. Дарэчы, прыпеўкі сачыняе сама.

photo_2026-07-26_10-35-03 (4)

За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці былі адзначаны мясцовыя актывісткі Лілія Казлоўская, Надзея Бабіч і Антаніна Асіповіч.

Адметнасцю свята стаў майстар-клас па маляванцы. Гасцям прапанавалі далучыцца да гэтай таямніцы і намаляваць чарніцы, а пасля паглядзець тэатралізаваную гумарыстычную замалёўку пра тое, як жывуць і працуюць людзі ў Бярэзінскім краі.

Пакуль гатаваўся ласунак з ягад – варэнне сяброўства, сталі вядомы вынікі конкурсу-прэзентацыі “Абшары бярэзінскага краю”. Так, дыпломам за першае месца ўзнагароджаны калектывы Прудніцкага сельскага Дома культуры і Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П. Панчанкі. Другое месца занялі Крулеўшчынскі цэнтр культуры і волнага часу і сельская бібліятэка. Трэцяе пакінула за сабой Глінская сярэдняя школа. Таксама былі заахвочаны прадстаўнікі Бярэзінскага сельскага клуба-бібліятэкі, Глінскай сельскай бібліятэкі-клуба і этнаграфічнай сядзібы “Вецяра”.

Свята чарніц завяршылася канцэртнай праграмай. Свае музычныя кампазіцыі дарылі гледачам салісты эстраднай студыі “Калейдаскоп”, калектыў “Кружева” гарадскога Цэнтра культуры і любімы многімі артыст Аляксандр Малюжанец. Незабыўныя эмоцыі і зарад пазітыву застануцца ў памяці ўдзельнікаў на доўгі час.

photo_2026-07-26_10-35-03 (6) photo_2026-07-26_10-35-04 (2) photo_2026-07-26_10-35-04 (3) photo_2026-07-26_10-35-04 (4) photo_2026-07-26_10-35-03 (5) photo_2026-07-26_10-35-04

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота з уласнага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *