На ОПС № 1 г. Докшицы старательно трудится специалист почтовой деятельности Маргарита Юхневич

IMG_4915

– Дружны калектыў, шмат цікавых зносін, добрыя людзі – за гэта і люблю сваю работу, – падчас знаёмства шчыра дзялілася ўражаннямі спецыяліст паштовай дзейнасці АПС № 1 г. Докшыцы Маргарыта Юхневіч.

У аддзяленні яна працуе два гады, але і за гэты час паспела заваяваць давер калег і кліентаў. Да таго ж, маючы актыўную жыццёвую пазіцыю, ахвотна ўдзельнічае ў конкурсах, якія арганізоўвае Белпошта. Напрыклад, прадстаўляла Докшыцы на абласным этапе конкурсу “Міс пошта 2026”. Бронзавай фіналісткай стала Маргарыта на рэспубліканскім конкурсе для маладых паштовых работнікаў “Родныя сімвалы”.

– Думаю, што да ініцыятыўнасці мяне падштурхнула цяперашняя дзейнасць, – гаворыць малады спецыяліст. – Пошта – гэта пастаянныя зносіны з рознымі людзьмі. Да кожнага кліента трэба знайсці свой падыход. Так штодзень вучышся разумець людзей, бачыць і адчуваць іх настрой, быць дзесьці псіхолагам, умець прапанаваць паштовыя паслугі, якія развіваюцца і пастаянна становяцца яшчэ больш даступнымі. Атрымліваецца, што і сам мяняешся.

Маргарыта Юхневіч родам з Бераснёўкі. Пасля школы дзяўчына пайшла вучыцца на будаўніка і чатыры гады адпрацавала ў Докшыцкім ПМК-52 маляром-тынкоўшчыкам. З аб’явы ў раённай газеце даведалася, што патрабуюцца супрацоўнікі на пошту. Так, можна сказаць, “Родныя вытокі” сталі мастком да прафесіі, у якой малады спецыяліст знайшла сябе. Адпрацаваўшы год аператарам, прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

– У мяне такое адчуванне, што на пошце працавала заўсёды, – усміхаецца суразмоўца. – Першымі настаўнікамі для мяне сталі тутэйшыя высакакласныя спецыялісты Аксана Карлаўна Гільніч і Наталля Мікалаеўна Будзіч, стаж якіх на АПС ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Увогуле, усе ў калектыве чулыя і добразычлівыя. Такія адносіны стымулююць і натхняюць на работу.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *