Ученики Бегомльской школы познакомились с природоохраной

Экскурсіі ў Бягомльскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету дзеці вельмі любяць. Пацвердзілі гэта і вучні Бягомльскай установы адукацыі, якія адпачываюць у летнім школьным лагеры. Начальнік інспекцыі Сяргей Захарэвіч правёў іх па кабінетах, дазволіў пагартаць часопісы аб прыродзе і яе ахове, нагадаў правілы збору грыбоў і ягад, паказаў тэхнічныя сродкі і прылады, якія выкарыстоўваюцца ў прыродаахоўных рэйдах: транспарт, лодкі, радыёапаратуру, відэакамеры, біноклі. Расказаў, у якіх выпадках імі карыстаюцца, і як яны дзейнічаюць. З цікавасцю разглядалі дзеці канфіскаваныя забароненыя прылады рыбалоўства і палявання, даведаліся пра вялікія сумы штрафаў за іх выкарыстанне. Сяргей Ягоравіч цярпліва і падрабязна адказваў на пытанні экскурсантаў, бо лічыць, што такія практычныя ўрокі маюць вялікае значэнне для экалагічнага выхавання будучага пакалення.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: дзеянне некаторых тэхнічных сродкаў можна было праверыць на сабе.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *