Ветеранам в Докшицах вручили юбилейные медали и подарки от коллективов района

День Победы Бегомль 001У райвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы ветэраны вайны (на здымку злева направа) І.М. Пярэдня, М.А. Гічанскі, Е.І. Парцянка, П.Д. Арцёмаў, Д.Я. Мураўская і Г.Г. Шаклюцкая атрымалі юбілейны медаль “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Дзяржаўную ўзнагароду, а таксама віншавальнае пісьмо-трохкутнік ад Прэзідэнта, паштоўку з віншаваннямі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў заслужаным людзям уручыў старшыня райвыканкама А. Пінчук. Яны атрымалі таксама падарункі ад калектываў ПМС, хлебазавода, райста, ЦРБ, аддзела адукацыі.
Усяго юбілейным медалём у раёне ўзнагароджаны 196 ветэранаў вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, а таксама працаўнікоў тылу.

Выплачана таксама 864, 5 мільёна рублёў матэрыяльнай дапамогі. Яе атрымалі 175 чалавек.

Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *