В Докшицком Доме ремёсел работает клуб «Докша»

День Победы Бегомль 005Каля трыццаці год на базе раённага Дома рамёстваў працуе клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша”. Дваццаць пяць таленавітых людзей рознага ўзросту, якія ўваходзяць у яго склад, працягваюць і памнажаюць старадаўнія рамесныя традыцыі.
Штогод у выставачнай зале Дома рамёстваў праходзіць справаздачная выстава лепшых твораў. Сёлета шмат вырабаў былі прадстаўлены на выставе “Зімняя казка”. Сярод пятнаццаці майстроў, работы якіх упрыгожылі залу, былі і майстры-дэбютанты. Ірына Карандзей і Таццяна Загорская прадэманстравалі пляценне з папяровай лазы і вышытыя пано. Акрамя гэтага на выставе можна палюбавацца вырабамі з дрэва майстра Віктара Гарбачова, кошыкамі з лазы Таццяны Гаварцовай, аплікацыямі з саломкі і пляценнем з рагозу Таццяны Марціновіч і Іны Карпека, вырабамі ў стылі пэчворк Вольгі Гарбачовай і Наталлі Канцавой, маляванкамі Алены Таляронак. Уражваюць сваёй непаўторнасцю фігуркі і вазачкі з гліны майстра Аляксандра Вішнеўскага, а таксама вышываныя карціны Ядвігі Маліноўскай.
Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць майстрам за іх творчасць і ўдзел у розных выставах і мерапрыемствах клуба, а жыхароў і гасцей горада і раёна запрасіць у выставачную залу Дома рамёстваў.

Р. ШЫТАЛЬ,
кіраўнік клуба
народных майстроў
і самадзейных
мастакоў “Докша”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *