Талант и мастерство проявили наши земляки на «Славянском базаре» в г. Витебске

Адгрымеў-адшумеў Віцебскі фестываль «Славянскі базар». Прадстаўнікі Докшыцкага дома рамёстваў, якія штогод прымаюць у ім удзел, чарговы раз не засталіся па-за ўвагай кампетэнтнага журы. Нашы ўмельцы ўдзельнічалі ў свяце-конкурсе майстроў народнай цацкі і лялькі «Забава-2015». Гэта мерапрыемства праходзіла ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у якім свае творы дэманстравалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў нашай краіны, а таксама Расіі, Украіны, Латвіі. Конкурс доўжыўся два дні – 11-12 ліпеня. Сярод незлічонай колькасці прыгажосці і арыгінальнасці работы нашых майстроў былі заўважаны і адзначаны. Так, Віктар Іванавіч Гарбачоў узнагароджаны Дыпломам за 3 месца ў намінацыі “Традыцыйная рухомая цацка з дрэва”. А Таццяна Іванаўна Марціновіч атрымала Дыплом за 2 месца ў намінацыі “Сувенірная аўтарская лялька”. Радуе, што талент і майстэрства нашых землякоў далі такі плён. Віншуем іх з узнагародамі і жадаем надалей папаўняць свае скарбонкі важкімі перамогамі.

Ірына НЕСЦЯРОНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *