Докшицкий Департамент охраны организовал конкурс рисунков

41У красавіку райаддзел Дэпартамента аховы падвёў вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Міліцыя вачамі дзяцей”. Ён праходзіў сярод дзяцей супрацоўнікаў і прымеркаваны да 100-годдзя беларускай міліцыі, якое будзе адзначацца ў наступным годзе. Работы ўсіх юных удзельнікаў былі размешчаны ў адміністрацыйным будынку Дэпартамента. Дзеці малявалі міліцыянераў, спецтранспарт і нават сабак, якія нясуць службу. Лепшым быў прызнаны малюнак 11-гадовага Колі Сініцы, які вучыцца ў СШ №1 г. Докшыцы (на здымку). Яго і накіравалі на абласны этап конкурсу. Аднак ніводзін удзельнік раённага этапу не застаўся па-за ўвагай Дэпартамента. Начальнік райаддзела аховы падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Палідавец уручыў падарункі юным мастакам.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *