В Департаменте охраны г. Докшицы состоялось торжественное собрание

IMG_2144У пачатку чэрвеня ў раённым аддзеле Дэпартамента аховы адбыўся ўрачысты сход. Нагода — прыемная. З рук начальніка аддзела Аляксандра Палідаўца міліцыянер узвода міліцыі, прапаршчык Яўген Кухарэвіч атрымаў дзяржаўную ўзнагароду — медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені (на здымку справа налева).

Яўген Часлававіч служыць у органах унутраных спраў з 1991 года. Адказны, дысцыплінаваны, ураўнаважаны супрацоўнік. Ё паважліва і тактоўна ставіцца да калег. Не мае дысцыплінарных спагнанняў.

Падчас мерапрыемства двум супрацоўнікам аховы былі ўручаны Граматы раённага выканаўчага камітэта.

У Аляксандра Комара стаж работы ў ахове важкі. Ён 35 гадоў з’яўляецца электраманцёрам ахоўна-пажарнай сігналізацыі, адказвае за аб’екты на Бягомльшчыне. Сціплы прафесіянал сваёй справы, адказна ставіцца да абавязкаў.

Яўген Курдзека ў вартавой ахове — з 2005 года. Да гэтага ўвесь час працаваў вадзіцелем. Калегі па падраздзяленні характарызуюць яго толькі са станоўчага боку, кажуць, што гэты чалавек — надзейны.

І Аляксандр Генрыхавіч і Яўген Уладзіміравіч у чэрвені адзначылі 60-гадовыя юбілеі.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *