Прибрежная полоса — не место для стоянки

Лета – пара водпускаў. У сувязі з гэтым заканамерна ўзнікае пытанне: “Дзе адпачыць?” Большасць ахвочых пазагараць, паплаваць, палавіць рыбу накіроўваецца да вадаёмаў. Асноўная маса аматараў воднага адпачынку дабіраецца да месца на асабістым транспарце.

IMG_2117Пры гэтым большасць вадзіцеляў стараецца паставіць сваю машыну бліжэй да вадаёма, многія адпачывальнікі яшчэ прымудраюцца памыць транспартны сродак проста на беразе возера.
Вечарам, калі пасля актыўнага адпачынку людзі спяшаюцца дадому, берагавая лінія часта прадстаўляе сабой не надта каб прывабную карціну: там валяюцца абгорткі ад прадуктаў, цукерак, пластыкавыя бутэлькі, скуркі ад фруктаў і многае іншае.
Тое самае тычыцца і рыбаловаў-аматараў. Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палос водных аб’ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі забаронена. Забараняецца мыць транспартныя і іншыя тэхнічныя сродкі ў межах водаахоўных зон.
Рыбаловы абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан угоддзяў, не пакідаць на берагах смецце. Тыя ж забароны прадугледжаны і артыкулам 77 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За дадзеныя правапарушэнні наступае адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 15.51, якая прадугледжвае штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь.

С. Захарэвіч,
начальнік МРІ.
Фота Н. Навіцкай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *