Сергей Карпович — гармонист-самоучка

Гармонік, мой сябар вясёлы,
З табою заўжды мы ўдваіх.
Лякарства, што з песенных зёлак, У кнопках бліскучых тваіх.
Цябе мае лашчаць далоні –
Ў адказ праганяеш тугу.
Часцінку душы, мой гармонік,
Як скарб, як жыццё, берагу.

IMG_1066nЧаста бывае так, што чалавек, які атрымаў музычную адукацыю, нядрэнна асвоіў ігру на нейкім інструменце, “закідвае” гэты інструмент на далёкую палічку і проста забывае пра яго. А ёсць музыканты-самавучкі, якія без кваліфікаванай дапамогі, самастойна спасцігаюць азы нотнай граматы, а часам іграюць і без яе, на слых, ды яшчэ як! Яны без музыкі жыцця свайго не ўяўляюць – душа патрабуе прыгожага. Менавіта такім гарманістам-самавучкам з’яўляецца Сяргей Карповіч, ляснік Параф’янаўскага лясніцтва (на здымку). Спявае-заліваецца гармонік у мазолістых Сяргеевых руках на сямейных ды вясковых святах. І, мабыць, нішто так не аб’ядноўвае, не збліжае людзей, як добрая лірычная песня, якая спяваецца гуртам у суправаджэнні такога вось аматара-гарманіста.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *