Праздник в Докшицком районе объединил всех

IMG_0800Старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук:
– З году ў год жыхары Докшыц пісалі летапіс свайго горада, занатоўвалі ў яго самыя знакавыя падзеі. Былі і перамогі, і ваенныя ліхалецці. Сёння нізкі паклон і вялікія словы падзякі нашым ветэранам, якія заваявалі для нас мір і незалежнасць. Дзякуючы працавіым рукам, стараннасці людзей Докшыцы развіваюцца, будуецца жыллё, новыя аб’екты сацыяльнай сферы. Сёлета быў праведзены рамонт першай гарадской школы, чакаецца адкрыццё стаматалагічнай паліклінікі. Трэба адзначыць, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Докшыцкі раён па выніках 2015 года быў занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка:
– Докшыцкі раён – адзін з культурных цэнтраў Рэспублікі Беларусь. Вельмі прыемна, што дакшычане прыйшлі да чарговага свята з новым фестывалем, з яго такой паэтычнай назвай – Фестываль дзвюх рэк. На мой погляд, цікавая ідэя, бо як Вілія і Бярэзіна сваімі вытокамі аб’ядноўваюць тэрыторыю раёна, так і фестываль дапаможа зблізіць творчыя сілы і таленты Докшыцкага раёна з іншымі рэгіёнамі. Хацелася б, каб у недалёкай будучыні фестываль атрымаў статус міжнароднага, бо Докшыцкі край багаты на таленавітых і майстравітых людзей. У гэтым мы яшчэ раз пераканаліся, наведаўшы прэзентацыю дасягненняў горада і раёна. Але самае бясцэннае і галоўнае дасягненне – гэта людзі, якія тут жывуць.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў:
– У гэтым годзе ў Докшыцах з’явіўся новы сацыяльна-культурны праект — Фестываль дзвюх рэк, што сімвалічна, бо праходзіў ён якраз у Год культуры. Важнай і адметнай рысай гэтай значнай падзеі з’яўляецца тое, што вялікая ўвага надаецца сямейнай тэматыцы. Дадзеная ініцыятыва ўшаноўвання сямейных дынастый, юбіляраў, ветэранаў працы заслугоўвае ўхвалення. Упэўнены, што ў шэрагу фестываляў, якія праходзяць на Віцебшчыне, Фестываль дзвюх рэк зойме годнае месца.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін:
– Вельмі ўражаны тым, на якім узроўні ў Докшыцах праходзіць свята горада і фестываль. Да гэтага лічыў, што такія маштабныя мерапрыемствы ладзяцца толькі ў буйных гарадах. За гэты час, пакуль гасцяваў у вашым утульным гарадку, паспеў паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні, пазнаёміцца з традыцыямі і культурай, па-сапраўднаму адчуў дамашнюю цеплыню. Прызнаюся, што беларускія сябры — вельмі душэўныя людзі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *