Оксана Портянко из Докшицкого района посвятила «молочному» делу 30 лет

img_5208Яшчэ некалькі год таму вытворчы цэх філіяла Лепельскі МКК ААТ “Віцебскі мясакамбінат” ушчыльную займаўся выпускам уласнай прадукцыі. Малако, кефір, смятана, тварог, некалькі відаў сыроў і марожанага паступалі на прылаўкі не толькі мясцовых крамаў, але і адгружаліся на Мінск, Віцебск і Полацк. Пасля 2007 года цэльнамалочную прадукцыю выпускаць перасталі – пакінулі адно сыраварэнне. Пераломным для філіяла стаў 2013 год, калі вытворчасць была поўнасцю спынена, у першую чаргу, па прычыне наспелай рэканструкцыі. На прадпрыемстве пачаўся працэс мадэрнізацыі, і з таго часу зроблена шмат. Халадзільнае абсталяванне поўнасцю было абноўлена, новае аблічча набылі цэх прыёмкі малочнай прадукцыі, санпрапускнік, устаноўлена закрытая мыйка тэхабсталявання, з’явілася нават і свая пральня.

Сёння прадпрыемства, калектыў якога налічвае каля сарака чалавек, займаецца прыёмкай, ачысткай і ахалоджваннем малочнай прадукцыі. У дзень яе паступае дзесьці каля 30-і тон, а за ўсім працэсам, ад прыёмкі да адгрузкі сыравіны на Лепельскі МКК, со­чыць Аксана Парцянка (на здымку). Спецыфіку работы Аксана Чаславаўна добра ведае, бо ў свой час працавала лабарантам у Валкалацкім аддзяленні Докшыцкага малаказавода. Пасля закрыцця аддзялення ў пачатку 90-х перайшла прыёмшчыцай у Докшыцы.

– Малако паступае да нас ад сельгасарганізацый раёна і ад двух прыватных прадпрыемстваў: ЧУП “Асаёнак” і ААТ “Корша”, – гаворыць яна. – Адразу ж бяром пробу на антыбіётыкі, шчыльнасць і тлус­тасць. Праз паўгадзіны вынікі ўжо гатовы, пасля чаго абавязкова размяркоўваем прадукцыю па гатунках і пачынаем пераліваць малако ў вялікія ёмістасці. Работа важная і адказная, бо ад яе залежыць, наколькі смачнымі і якаснымі будуць прадукты, выпушчаныя Лепельскім МКК, у складніках якіх ёсць малако.

Сёлета за шматгадовую добрасумленную працу напярэдадні святкавання прафесійнага свята прозвішча Аксаны Парцянка занесена на Ганаровую Дошку галаўнога прадпрыемства ў Лепелі, а лепшага вадзіцеля малакавоза Аляксандра Судніка – на Дошку гонару вытворчага цэха.

Тэкст і фота
Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *