“Родныя вытокі» объявили конкурс для читателей

bez-imeni-1Напрыканцы года раённая газета “Родныя вытокі” будзе святкаваць свой 75-ты дзень нараджэння. У сувязі з гэтым рэдакцыя аб’яўляе творчы конкурс для чытачоў “Я люблю “Родныя вытокі».

Яго мэты:
– папулярызацыя раённага друкаванага выдання ў межах Года малой радзімы;
– стымуляванне творчых здольнасцей чытачоў;
– пошук самых адданых прыхільнікаў раённага друку;
– павышэнне цікавасці насельніцтва да раённай газеты;
– актывізацыя падпісной кампаніі;
– стымуляванне працы паштальёнаў.
Конкурс праводзіцца з 17 верасня 2018 года па 1 снежня 2018 года сярод падпісчыкаў на раённую газету, незалежна ад узросту і месца пражывання, па наступных наміацыях:
“Літаратурная творчасць”
Да ўдзелу дапускаюцца вершаваныя і празаічныя творы на тэму “Я люблю “Родныя вытокі”. Кожны аўтар можа падаць не больш за тры конкурсныя творы. Пры іх ацэнцы будзе ўлічвацца раскрыццё тэмы, арыгінальнасць падачы і іх мастацкая вартасць.
“Самы адданы чытач “Родных вытокаў”
Да ўдзелу дапускаюцца асобныя чытачы, і цэлыя сем’і, якія выпісваюць раённую газету 20 гадоў і больш. Дасылайце ў рэдакцыю фотаздымак і кароткі аповед пра сябе з кантактнымі дадзенымі.
“У аб’ектыве – газета”
Да ўдзелу дапускаюцца аматарскія фотаздымкі на тэму “Я люблю “Родныя вытокі” ў друкаваным ці электронным выглядзе. Пры вызначэнні пераможцы будзе ацэньвацца адпаведнасць мэтам конкурсу, мастацкая і тэхнічная вартасць, арыгінальнасць сюжэта.
“Лепшы паштальён”
Праводзіцца сярод супрацоўнікаў раённага аддзела паштовай сувязі, якія павялічылі колькасць падпісчыкаў на чацвёрты квартал на газету “Родныя вытокі” параўнальна з трэцім кварталам на максімальную колькасць экземпляраў.
Конкурсныя работы прымаюцца ў папяровым ці электронным варыянтах з пазнакай “Родныя вытокі” – 75, па адрасе: 211722, вул. Ленінская, 2, г. Докшыцы, рэдакцыя газеты “Родныя вытокі” ці на электронную скрыню rodvitoki@yandex.ru не пазней за 20 лістапада 2018 года. Тэлефон для даведак: 5-90-57.
Творы пасля завяршэння Конкурсу застаюцца ў распараджэнні арганізатараў, удзельнікам не вяртаюцца, не падвяргаюцца тлумачэнню і крытычнай ацэнцы. Дасылаючы работу на Конкурс, аўтар аўтаматычна дае згоду на яе друкаванне на старонках раённай газеты “Родныя вытокі”, на сайце www.dokshitsy.by і ў групах раённай газеты ў сацыяльных сетках.
Пераможцы (I, II і III месцы) па рашэнні журы вызначаюцца ў кожнай намінацыі.
Узнагароджванне пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі адбудзецца падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды святкавання 75-годдзя раённай газеты “Родныя вытокі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *