Десятиклассники Докшицкой СШ № 1 отметили Международный олимпийский день

поход“Citius, Altius, Fortius!” – алімпійскі дэвіз, які па сённяшні дзень заклікае быць усіх хутчэйшымі, вышэйшымі, мацнейшымі. Алімпійскія гульні і алімпійскія медалі – найвышэйшая ступень пашаны для любога спартсмена. А яшчэ гэта гонар краіны, бо кожная дзяржава ганарыцца сваімі чэмпіёнамі.
6 чэрвеня 2015 года Нацыянальны алімпійскі камітэт азнаменаваў Міжнародным алімпійскім днём. Менавіта ў гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы, лёгкаатлетычныя прабегі, сустрэчы з чэмпіёнамі і прызёрамі гульняў, фотавыставы, конкурсы тэматычных дзіцячых малюнкаў і шмат іншых мерапрыемстваў.
Дзесяцікласнікі Докшыцкай СШ № 1 па-свойму адзначылі гэты дзень. Разам з настаўнікам матэматыкі Віктарам Шпакам і класным кіраўніком 10 “Б” Сяргеем Ставерам яны адправіліся ў паход на возера Межужол, што ля вёскі Горнава. Падарожжа пачалося з аўтобуснай станцыі – юнакі і дзяўчаты адправіліся па зададзеным маршруце спачатку на аўтобусе да Несцераўшчыны, а адтуль – з рукзакамі на плячах і добрым настроем — да пункта прызначэння.
– Я хадзіла ў паход упершыню, – дзеліцца ўражаннямі Даша Ралавец, – хаця мае аднакласнікі неаднойчы бывалі на такога віду адпачынку. Лета, канікулы і сябры побач настройвалі толькі на пазітыўны лад, таму і выпрабаванне пешшу з грузам на плячах здалося незаўважаным.
Акрамя адпачынку на свежым паветры, дзеці пазнаёміліся з прыгожымі мясцінамі Докшыччыны. Наведалі яны і помнік, які стаіць на тым месцы, дзе ў 1943-44 гг. размяшчалася партызанская брыгада імя ЦК КПБ. Асабліва запомніўся падарожнікам плавучы востраў (гэта дзесьці 4-5 кіламетраў ад помніка). Ён уразіў прыгажосцю і незвычайнасцю. Здавалася, што вось-вось з-за купіны выскачыць вадзянік і прапануе пагаварыць пра тое-сёе. Увечары дзяўчаты і хлопцы падсілкаваліся рыбнай поліўкай і прадоўжылі адпачынак ля вогнішча.

Міжнародны алімпійскі дзень не прайшоў дарэмна.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *