Как работает студия Марины Коляда

0zq5jkrqau8Марына Каляда ўжо 26  гадоў кіруе ўзорнай студыяй выяўленчага мастацтва ”Вясёлка” ў Докшыцкім раённым цэнтры дзяцей і ­моладзі,  дзе деці з другога па 11 клас займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю.

Настаўніца імкнецца арыентавацца на жаданні кожнага асобнага дзіцяці і дапамагчы выявіць яго схільнасці і таленты. Некаторыя з іх працягваюць займацца творчасцю і пасля таго, як скончаць школу: хто пойдзе вучыцца на архітэктара, хто застанецца працаваць у цэнтры.
— Спрабуем сілы ў розных жанрах выяўленчага мастацтва. Робім аплікацыі, канструіруем з паперы, шэрсці, скуры. Засвойваем такія віды творчасці, як стымпанк, мікс-медыя, дэкупаж, пап’е-машэ. Ствараем аб’ёмныя лялькі ў розных тэхніках, малюем гуашшу, акварэллю. Вельмі папулярным матэрыялам з’яўляецца фааміран. Ён унікальны тым, што вельмі добра паддаецца апрацоўцы, каляровы і яркі. Дзеці робяць з яго букеты, заколкі, брошкі, абадкі і іншыя ўпрыгожванні.
Засвойванне новых тэхнік і новыя тэмы заўсёды даюць стымул паказаць сабе. Кожны месяц выхаванцы студыі прымаюць удзел у конкурсах, як у абласных, так і ў рэспубліканскіх. Падапечныя Марыны Каляды ўжо прадстаўлялі свае работы на міжнародных конкурсах ў Швецыі і Балгарыі, а таксама ездзілі на ­майстар-класы па вітражы ў Віцебск.
Марына Вітальеўна кажа, што дзяцей ­нельга прымушаць ­займацца тым, што ім не падабаецца – у такім выпадку просто не ­будзе ніякага выніку. Яны павінны ­паспрабаваць сябе ў розных жанрах ­мастацтва і зразумець, якая справа ім больш па душы. Тады яны ­будуць мець матывацыю да развіцця.
Настасся ­ФЕШЧАНКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *