Прыз за разлік
З мэтай стымулявання правядзення безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем пластыкавых картак Visa і Visa Electron рэкламнае прыватнае унітарнае прадпрыемства “Еўрастыль” праводзіць рэкламную гульню “Паспрабуйце – Вам спадабаецца!”. Удзельнікамі рэкламнай гульні з’яўляюцца фізічныя асобы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць асабістыя пластыкавыя карткі Visa і Visa Electron. Згодна з умовамі акцыі, пры правядзенні разлікаў вышэйпералічанымі карткамі з 1 сакавіка да 31 жніўня можна выйграць прыз. Розыгрыш прызоў адбываецца ў 4 этапы. Адной з пераможцаў другога этапу стала жыхарка Докшыц Надзея Пучыніна. Ёй на рахунак пералічана пэўная сума.
– Пластыкавую карту Visa Electron атрымала ў ААТ “Белаграпрамбанк” і хутка прызвычаілася карыстацца ёй. Усе грашовыя аперацыі праводжу ёй: разлічваюся за камунальныя паслугі, кладу грошы на баланс мабільнай сувязі. А пра тое, што праходзіць акцыя, нават і не ведала, – гаварыла Надзея. – Разлічвацца пластыкавай карткай проста, выгадна і камфортна. Зараз я практычна ніколі не маю грошай у кашальку, бо безнаяўны разлік ажыццяўляецца амаль ва ўсіх гандлёвых кропках, якой бы ўласнасці яны ні належалі. Атрымаць прыз, канечне, прыемна, але для мяне справа не ў гэтым. Пластыкавая карта – зручная рэч: месца займае ў кашальку ці сумцы нямнога і, апрача мяне, карыстацца ёй ніхто не можа.
НА ЗДЫМКУ: уладальніца грашовага прыза прадпрыемства “Еўрастыль” Надзея Пучыніна.
Тэкст і фота Нэлі Бяляўскай.