В Докшицком районе появится музей

Мемарыяльны комплекс “Шунеўка” – адно са знакамітых месцаў раёна, куды людзі будуць прыходзіць заўсёды, каб аддаць даніну памяці ўсім загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны. А для школьнікаў наведванне мемарыялу – гэта яшчэ адна магчымасць дакрануцца да гераічнага і трагічнага мінулага краіны, у якой яны жывуць. Нельга параўнаць уражанне, якое з’яўляецца ад інфармацыі, што даюць сухія радкі падручніка гісторыі з жывым расказам экскурсавода на месцы, дзе адбываліся падзеі. Гэта было бачна па тым, як уважліва слухалі вучні Барсукоўскай школы загадчыцу філіяла Бягомльскага музея Народнай славы Таццяну Мальчык, калі тая, стоячы ля сімвалічнага калодзежа, дзе загінулі шунеўскія дзеці разам з настаўніцай, расказвала пра трагедыю, што напаткала іх аднагодкаў.

– У час восеньскіх канікулаў у “Шунеўку” на экскурсію прыязджалі дзеці з Бягомльскай СШ, Янкаўскай базавай школы, а таксама з устаноў адукацыі Глыбоцкага, Міёрскага раёнаў, – гаворыць Таццяна Мікалаеўна. – Знаёмячы іх з мемарыялам, старалася падаць гістарычныя звесткі так, каб сённяшнія шчаслівыя дзеці зразумелі, як ім пашанцавала, ацанілі той подзвіг, які здзейснілі іх дзяды і прадзеды ў 1945-м.

Акрамя правядзення экскурсій, Таццяна Мальчык займаецца яшчэ стварэннем музея, у якім будуць сабраны экспанаты па гісторыі спаленых вёсак Докшыцкага раёна. Карысна ездзіць на экскурсіі ў невядомыя мясціны, але спачатку трэба пазнаць свае, каб ведаць гісторыю малой радзімы.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *