Ученица Докшицкой СШ № 1 Александра Радевич — лидер нового поколения

Раённы конкурс на лепшага лідара школьнай пярвічкі ГА “БРСМ” пад назвай “Лідар – новае пакаленне!” сабраў самых актыўных, разумных, таленавітых прадстаўнікоў саюзнай моладзі.

Каб стаць лідарам у конкурсе, трэба было прайсці некалькі яго тураў. Першым была візітоўка, у час якой хлопцы і дзяўчаты стараліся як мага больш расказаць пра сябе, пра свае захапленні, грамадскую дзейнасць. Аказалася, што ўсе яны не толькі добра вучацца, але і прымаюць самы актыўны ўдзел у школьным жыцці: працуюць на прышкольнай тэрыторыі, збіраюць макулатуру і металалом, дапамагаюць ветэранам. Усе сябруюць з мастацтвам, некаторыя самі няблага спяваюць, як, напрыклад, вучаніца Докшыцкай СШ № 1 Саша Радзевіч, чытаюць вершы.

Самым аб’ёмным у конкурсе быў другі  тур, у час якога ўдзельнікі абаранялі свае творчыя праекты. Увагу журы і гледачоў прыцягнуў праект “Мы – здаровая нацыя”, які падрыхтавала вучаніца Докшыцкай СШ № 2 Каця Салавей. Праз розныя формы работы Каця прапагандавала здаровы лад жыцця, фізічнае і духоўнае самаўдасканальванне. Свой погляд на гэта пытанне, і даволі цікавы, мела лідар з Сітцаўскай СШ Насця Каляга. Не менш актуальную праблему выбрала для свайго праекта вучаніца Бягомльскай СШ Крысціна Махонь, якая прапанавала розныя формы эканоміі. У час сітуацыйна-ролевага рэгулявання (3-і тур), калі трэба было, напрыклад, знайсці падпісчыкаў на газету “Знамя юности”, загітаваць моладзь на ўдзел у якой-небудзь карыснай акцыі, дастойна паказалі сябе ўсе ўдзельнікі конкурсу, але самай знаходлівай, камунікабельнай аказалася Крысціна Махонь.

Па агульным выніку ўсіх трох этапаў лідарам новага пакалення стала прадстаўніца пярвічнай арганізацыі  ГА “БРСМ” Докшыцкай СШ № 1 Аляксандра Радзевіч.

Т. ГАПАНЁНАК,
галоўны спецыяліст райкама ГА “БРСМ”.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандра Радзевіч (у цэнтры) са сваёй групай падтрымкі.

4 комментариев для “Ученица Докшицкой СШ № 1 Александра Радевич — лидер нового поколения

  • 23.03.2012 в 9:20 пп
    Permalink

    Вось і пачынае прарастаць школьнае зерне грамадскай дзейнасці. У будучым актывісты будуць заўсёды наперадзе спадзяюся.

  • 27.03.2012 в 6:35 дп
    Permalink

    не такая она уже и святая как тут пишут )

  • 03.04.2012 в 5:56 пп
    Permalink

    Троль, а чем же заключается ее «не святость»?

  • 15.04.2012 в 7:53 пп
    Permalink

    Троль, попридержал бы ты лучше язык за зубами.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *