На берегу докшицкого озера отпраздновали Купала

Лета буяе ва ўсёй красе, і купальскае свята таму пацвярджэнне. Менавіта ў купальскую ноч раслінны свет набывае сваю моц і сілу, таму прынята не спаць, ратавацца вогнішчам ад нячысцікаў і, канечне, шукаць папараць-кветку. Усе гэтыя абавязковыя атрыбуты Купалля прысутнічалі на свяце, арганізаваным работнікамі культуры на беразе гарадскога возера (на здымку).  Людзей на яго сабралася вельмі шмат. Непрацяглую культурную праграму змяніла вясёлая дыскатэка.

Купальскія святы, арганізаваныя культработнікамі, а то і самімі вяскоўцамі, прайшлі ў многіх населеных пунктах раёна.

Фота В. Чарвінскага. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *