Бегавая клініка пад адкрытым небам
Медыкі гавораць, што бег — цудадзейная тэрапія ад мноства хвароб. Ён з’яўляецца дзейсным сродкам супраць гіпертаніі, задышкі, паляпшае кровазварот, трэніруе сардэчна-сасудзістую сістэму, умацоўвае імунітэт і станоўча ўздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму. Акрамя гэтага, здымае напружанне, паляпшае працаздольнасць, прабуджае свядомасць і знімае стрэс. Тыя дарослыя і юныя жыхары нашага раёна, якія ведаюць пра карысць бегу, удзельнічалі ў асеннім лёгкаатлетычным кросе, атрымлівалі порцыю здароўя, пазітыву і добрага настрою. Узмацнялі аздараўленчы эфект добрае надвор’е і свежае паветра. Стымулам для перамогі былі прызы, якія падрыхтаваў для пераможцаў “Беларусбанк”.
Спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі аўтадрома. Удзел у іх прымалі вучні школ і прадстаўнікі працоўных калектываў раёна. Адкрываў мерапрыемства галоўны суддзя, дырэктар Докшыцкай ДзЮСШ Уладзімір Каляга. Першымі на дыстанцыю прапусцілі малодшых дзяўчат. За імі эстафета перадавалася па ўзроставай узрастаючай. Па такім жа прынцыпе спаборнічалі юнакі і мужчыны. На дыстанцыі ад старту да фінішу бегуноў шчыра падтрымлівалі балельшчыкі, сярод якіх быў дырэктар ЦБП № 209 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Сяргей Зубар. Сваю зацікаўленасць мерапрыемствам ён патлумачыў так:
– Спорт – гэта здароўе. Мне прыемна садзейнічаць у правядзенні мерапрыемства, якое нясе карысць людзям. Больш за тое, напярэдадні 90-гадовага юбілею “Беларусбанка” ў нас з’явілася выдатная магчымасць зрабіць падарунак юным жыхарам раёна, такім чынам далучыць іх да радоў карыстальнікаў нашымі паслугамі. Яны ў такім узросце, калі ўжо час пачынаць вучыцца граматна распараджацца асабістым бюджэтам, а для гэтага трэба валодаць інфармацыяй і ўмець карыстацца сучаснымі банкаўскімі паслугамі і аперацыямі. Мы будзем задаволены, калі маладыя людзі аддадуць перавагу “Беларусбанку” і стануць яго кліентамі. Сёння кожны вучань, які зойме першае месца, атрымае пластыкавую картку з першапачатковым узносам на 50 тысяч рублёў. Спадзяюся, гэта будзе добрым стымулам для перамог у наступным годзе для тых, каму сёння крыху не хопіць да першынства.
На цырымоніі падвядзення вынікаў Сяргей Анатольевіч узяў слова. Ён падзякаваў спартсменам за ўдзел у мерапрыемстве, павіншаваў іх з перамогамі. Тым вучням, якія занялі першыя месцы, уручыў пластыкавыя карткі, аформленыя ў прыгожыя паштоўкі. Прызёры з яго рук атрымалі дыпломы. Дарослых лідараў таксама ўзнагародзілі дыпломамі і грашовымі прэміямі ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму.
Вынікі кросу:
У асабістым заліку
Сярод дзяўчат малодшага ўзросту (дыстанцыя 1000 метраў)
1 месца – Юля Пашэвіч (Бягомльская школа);
2 месца – Насця Катэйка (Гарадзішчанская школа);
3 месца – Марына Крук (Гарадзішчанская школа).
Сярод юнакоў малодшага ўзросту (дыстанцыя 1000 метраў)
1 месца – Аляксей Петух (Крулеўшчынская школа);
2 месца – Арцём Кучыц (Заборцаўская школа);
3 месца – Яўген Ярашэвіч (Гняздзілаўская школа).
Сярод дзяўчат старэйшага ўзросту (дыстанцыя 1000 метраў)
1 месца –Анжаліка Каросцік (Докшыцкая школа № 1);
2 месца – Вікторыя Кміт (Вітуніцкая школа);
3 месца – Вераніка Парневіч (Валкалацкая школа).
Сярод юнакоў старэйшага ўзросту (дыстанцыя 2000 метраў)
1 месца – Аляксей Ставер (Бягомльская школа);
2 месца – Кірыл Кішэня (Докшыцкая школа № 1);
3 месца – Андрэй Гаўрыловіч (Глінская школа).
Сярод жанчын да 40 год (дыстанцыя 1000 метраў)
1 месца – Галіна Ясюкевіч (Бярозкаўская школа);
2 месца – Вольга Гадулевіч (райгаз);
3 месца – Надзея Канавалава (Крулеўшчынская школа).
Сярод мужчын да 40 гадоў (дыстанцыя 2000 метраў)
1 месца – Віктар Карандась (Бярозкаўская школа);
2 месца – Аляксандр Касмачоў (Крулеўшчынская школа);
3 месца – Сяргей Нубін (Тумілавіцкая школа).
Сярод жанчын пасля 40 гадоў (дыстанцыя 500 метраў)
1 месца – Вольга Шыловіч (Бярозкаўская школа);
2 месца – Ірына Шымковіч (Докшыцкая школа № 2);
3 месца – Тамара Багданава (Вітуніцкая школа).
Сярод мужчын пасля 40 гадоў (дыстанцыя 1000 метраў)
1 месца – Сяргей Асаёнак (Крулеўшчынская школа);
2 месца – Рыгор Крыпулевіч (Тумілавіцкая школа);
3 месца – Сяргей Сіманенка (Замастачанская школа).
У камандным заліку
Сярод працоўных калектываў
1 месца – Крулеўшчынская школа;
2 месца – Сітцаўская школа;
3 месца – Тумілавіцкая школа.
Сярод школ
(гарадскіх, вялікіх)
1 месца – Докшыцкая школа № 1
2 месца – Крулеўшчынская школа
3 месца – Бягомльская школа
(сярэдніх)
1 месца – Парплішчанская школа
2 месца – Сітцаўская школа
3 месца – Тумілавіцкая школа
(базавых)
1 месца – Гарадзішчанская школа;
2 месца – Гняздзілаўская школа;
3 месца – Заборцаўская школа.