Ирина Гмырак работает контролёром отгрузки грунта в Крулевщине Докшицкого района

IMG_5734Калі вялікагрузная фура стаіць пад пагрузкай і туды адзін за другім фугуюцца аб’ёмныя біг-болі, то гэта карціна радуе вока любога работніка торфапрадпрыемства. Адна справа — выпусціць прадукцыю, а другая, і яшчэ больш важная, – своечасова і выгадна рэалізаваць яе. За апошнія гады здабыча торфу павялічылася прыкладна ў тры разы. Сёлета за 8 месяцаў выпушчана 22,4 тысячы тон гатовай прадукцыі. Рост да адпаведнага ўзроўню мінулага года складае 128 працэнтаў. На 65 працэнтаў павялічылася прадукцыйнасць працы. Прадпрыемства працуе высокаэфектыўна і прыбыткова. Экспартнай прадукцыі прададзена на 1,2 мільёна долараў ЗША. Рост да мінулагодняга ўзроўню склаў 130 працэнтаў. Пажыўны грунт з Крулеўшчыны ведаюць у 15 краінах, у тым ліку ў Францыі і Іране, Турцыі і Сербіі. Кожныя суткі 8-12 фур забіраюць з цэха пажыўных грунтоў гатовую прадукцыю. Андрэй Жукаў загружае іх біг-болямі, а загадчык склада Ірына Гмырак кантралюе водпуск(на здымку).

Сёлета да прафесійнага свята добрасумленная праца Ірыны Сяргееўны адзначана Удзячнасцю ВУ “Віцебскаблгаз”. Узнагарода заслужаная, бо ўжо 10 год жанчына працуе на вельмі адказным участку работы. Менавіта загадчык склада кожны дзень падлічвае колькасць выпушчанай цэхам прадукцыі, яе водпуск і астатак на складзе. Памыляцца ў падліку яму нельга.
– На пачатку сваёй дзейнасці гэта было рабіць нескладана, – гаворыць Ірына Сяргееўна. – Тады выпускалася па адным відзе грунту “Дзвіна” і біг-болей. А зараз у асартыменце 60 відаў грунтоў і больш за 20 – біг-болей. Сутачная вытворчасць цэха кіпоўкі – 150-180 тон прадукцыі. Фуры загружаем за 30-40 мінут, і якая б ні была чарга, яна ліквідуецца на працягу дня, бо надта дорага абыходзіцца прадпрыемству прастой транспарту пад загрузкай. Адным словам, работы – толькі паспявай. Прыходзіцца затрымлівацца і пасля заканчэння працоўнага дня, калі таго патрабуюць інтарэсы прадпрыемства. Усё кампенсуе добрая зарплата і поўны сацыяльны пакет.
Начальнік вытворчасці Дзяніс Барздыка, характарызуючы Ірыну Гмырак, не шкадаваў добрых слоў. Асабліва адзначаў яе ўважлівасць, адказнасць, выканальнасць і прыстойнасць. Яна вельмі добразычлівы чалавек, умее наладжваць кантакты з людзьмі і дастойна прадстаўляе сваё прадпрыемства ў час зносін са спажыўцамі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *