Пять мужчин погибли в ДТП возле Бегомля

Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, у сераду, 20 ліпеня, а палове 22 гадзіны на 108 кіламетры аўтадарогі Мінск – Віцебск паблізу вёскі Маргавіца нашага раёна адбылося жудаснае ДТЗ.
Па папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль “Audi 80”, які рухаўся з боку г. Мінска, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з сустрэчным “Ford Mondeo”.
У выніку аварыі вадзіцель “Audi”, жыхар Полацкага раёна (1979 г.н.), і трое яго пасажыраў, жыхароў г. Наваполацка (1981, 1986 і 1987 г.н.), ад атрыманых траўм загінулі на месцы.
Таксама ад атрыманых траўм памёр 50-гадовы вадзіцель аўтамабіля “Ford Mondeo”, жыхар г. Санкт-Пецярбургf. Ехаўшая з ім дачка (2007 г.н.) з цяжкімі траўмамі шпіталізавана ў ЦРБ.
Докшыцкім РАСК па факце лабавога сутыкнення ўзбуджана крымінальная справа. Прычыны і абставіны трагедыі высвятляюцца.1 2 3 4 5 IMG_7518 IMG_7592 IMG_7606 IMG_7632 IMG_7634

Фотографии предоставлены ГАИ УВД Витебской области.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *