В Докшицком районе «варили» «Пионерские пельмени» (+ ФОТО)
Толькі завяршыўся турзлёт, што ладзіўся сярод працоўных калектываў раёна, як на абжытыя месцы берага возера Медзазол засяліліся юныя аматары траверсаў, навясных перапраў і песень ля вогнішча. Тры дні адпачывалі і спаборнічалі ў раённым турыстычным злёце школьнікаў дзесяць каманд. За гэты час хлопчыкі і дзяўчынкі ўмацавалі сяброўства ў сваіх калектывах, знайшлі новых сяброў, набылі навыкі, якія спатрэбяцца ў далейшым жыцці. А яшчэ даведаліся, як пахне мурашнік, паспрабавалі запечаныя яблыкі з варэннем і нават пабачылі НЛА (усё – у фотасправаздачы на сайце dokshitsy.by).
Да апошняй хвіліны вынікі ўсіх конкурсаў журы трымала ў сакрэце. На закрыцці раённага турыстычнага злёту школьнікаў узнагароды пераможцам уручыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Парцянка. Кожная каманда-удзельніца атрымала не толькі дыпломы, але і падарункі ў выглядзе спартыўнага інвентару. Месцы ж размеркаваліся наступным чынам:
Турыстычныя навыкі і быт
Бягомльская СШ – 3 месца,
Сітцаўская СШ – 2 месца,
Бярозкаўская ДС-СШ – 1 месца.
Прадстаўленне каманды
СШ № 1 г. Докшыцы – 3 месца,
СШ № 2 г. Докшыцы – 2 месца,
Барсукоўская СШ – 1 месца.
Конкурс газет “Будні злёту”
Тумілавіцкая ДС-СШ – 3 месца,
СШ № 1 г. Докшыцы – 2 месца,
Крулеўшчынская СШ – 1 месца.
Спартыўнае арыентаванне
Тумілавіцкая ДС-СШ – 3 месца,
Парплішчанская СШ – 2 месца,
Параф’янаўская СШ – 1 месца.
Кантрольна-турысцкі маршрут
Барсукоўская СШ – 3 месца,
СШ № 2 г. Докшыцы – 2 месца,
Парплішчанская СШ – 1 месца.
Тэхніка горна-пешаходнага турызму
СШ № 1 г. Докшыцы – 3 месца,
СШ № 2 г. Докшыцы – 2 месца,
Парплішчанская СШ – 1 месца.
У агульнакамандным заліку бронзавым прызёрам стала каманда “Айвенга” СШ № 2 г. Докшыцы, срэбраным – “Піянерскія пельмені” СШ № 1 г. Докшыцы. Залатая перамога ў каманды “Аранжавы настрой” Парплішчанскай СШ.
Віншуем!
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
[nggallery id=122]