Параф’янава: мястэчка з гісторыяй і перспектыўны аграгарадок

Аграгарадок Параф’янава стаў пераможцам штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. За перамогу прадугледжана ўзнагароджанне вымпелам, пасведчаннем і грашовай прэміяй памерам 800 базавых велічынь.

6
Мястэчка раскінулася на плошчы ў 46 гектараў. На яго тэрыторыі пражываюць 1100 чалавек.
Статус аграгарадка вёска набыла ў 2007 годзе. Праз два гады пасля гэтай падзеі, дзякуючы намаганням кіраўніка раёна А.Л. Пінчука, пры ўсебаковай падтрымцы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутата па Докшыцкай выбарчай акрузе У.П. Андрэйчанка, аграгарадок быў газіфікаваны. Выгодамі газавага паліва з кожным годам пачынаюць карыстацца ўсё больш і больш жыхароў Параф’янава.
У аграгарадку актыўна дзейнічаюць аб’екты сацыяльнай сферы. Сярод іх вылучаецца даволі буйная сярэдняя школа, два дзіцячыя садкі, бібліятэка, дом культуры. Працуе амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.
Функцыянуюць аддзяленні паштовай сувязі, комплексна-прыёмны пункт бытоўкі, філіял ААТ «ААБ Беларусбанк”.

1
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць тры крамы спажывецкай кааперацыі, два прыватныя аб’екты гандлю, працуе кафэ-бар.
На тэрыторыі Параф’янаўскага сельсавета знаходзіцца адно з самых буйных сельгаспрадпрыемстваў раёна – ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.
Прыкладам узорнага добраўпарадкавання ўжо не першы год з’яўляецца Параф’янаўскае лясніцтва. Блізкасць чыгункі абумоўлівае наяўнасць участка загрузкі вагонаў лясгаса.
Значна спрыяе вырашэнню штодзённых камунальна-бытавых патрэб насельніцтва той факт, што ў мястэчку функцыянуе ўчастак РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Філіял абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблпаліва”, які таксама знаходзіцца на тэрыторыі аграгарадка, вядзе актыўную рэалізацыю дроў і брыкету насельніцтву раёна.
У аграгарадку працуюць размеркавальныя склады райста, участак Глыбоцкага камбікормавага завода, аб’екты чыгункі.
Па словах старшыні мясцовага сельвыканкама Галіны Азарэвіч, выхад у пераможцы рэспубліканскага агляду стаў сапраўднай нечаканасцю. Бо за штодзённымі клопатамі звыкаешся са знешнім выглядам месца, дзе жывеш, не заўжды зважаеш на яго хараство і адметнасці. Рэспубліканскае прызнанне дазволіла па-новаму зірнуць на родны куток, зразумець, што ганарыцца і сапраўды ёсць чым. Удалае размяшчэнне, ладныя вуліцы, прыгожыя сядзібы і тэрыторыі арганізацый, якія ствараюць усё гэта не дзеля перамог, а дзеля эстэтычнага складніку, які так неабходны для выхавання ў насельніцтва любові і павагі да малой радзімы. Гаспадарскае вока старшыні сельвыканкама бачыць і шмат момантаў, якія патрабуюць дапрацоўкі. Толькі аднаму немагчыма асіліць усё, таму адміністрацыя ўдзячна за падтрымку і паразуменне з боку сваіх верных памочнікаў: сельгаспрадпрыемству, участку камунгаса, лясніцтву, школе і ўсім іншым арганізацыям і ўстановам, якія, насамрэч, неабыякавыя да  9  Параф’янава і яго вонкавага выгляду. Заўжды знаходзіцца паразуменне з духавенствам хрысціянскіх канфесій.

Галіна Іванаўна лічыць, што вялікі ўнёсак у справу яднання людзей, стварэння ім добрага настрою робяць мясцовыя ўстановы культуры. Параф’янаўскія артысты – пастаянныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў. Сімвалічна, што ў Год культуры ў межах рэалізацыі праекта
ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” каля мясцовага дома культуры распачата будаўніцтва летняй сцэны для правядзення разнастайных святаў. Работы яшчэ не завершаны, але давесці да канца гэты праект плануецца ў хуткім часе.10
Выбітны той факт, што сёння Параф’янава – гэта адзін з нямногіх населеных пунктаў, дзе большая частка жыхароў – моладзь і людзі працаздольнага ўзросту, 175 і 660 чалавек адпаведна. Там пражываюць, наладжваюць свой штодзённы побыт і выхоўваюць дзетак 17 шматдзетных сем’яў. Што хаваецца за гэтымі лічбамі? Усё проста – за імі будучыня.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота прадастаўлена
Параф’янаўскім сельвыканкамам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *