Из благоустроенного родника в Докшицах можно напиться свежей воды


img_4684Год таму кіраўніцтва філіяла “Докшыцыводаканал” загарэлася ідэяй не проста навесці на тэрыторыі належны парадак, а зрабіць яе прывабнай для мясцовых жыхароў і гасцей горада. Тым больш, што месца гэта не зусім звычайнае. Па словах старажылаў, тут калісьці жыла бабуля, каля хаткі якой была крынічка. Вада з яе не толькі наталяла смагу, а была вельмі смачнай і нават лячэбнай.
Работнікі філіяла з энтузіязмам узяліся за справу, хаця спачатку, як прызналіся самі, не верылі, што ўсё атрымаецца так, як запланавалі. Высеклі хмызняк, ачысцілі вадаём, выканалі вялікі аб’ём меліярацыйных работ. Пры гэтым адсюль прыйшлося выцягваць не адзін трактар, які зацягвала балоцістая глеба. Затым участак разраўнялі і засеялі травой. Пазней прыступілі да абуладкавання крынічкі. Дадаткова зманціравалі два бетонныя кольцы і ўпрыгожылі самаробным драўляным жураўлём.
– Вада з крыніцы сапраўды найчысцейшая і найсмачнейшая, – запэўнівае вядучы інжынер па ахове працы філіяла Міхаіл Шылаў, які сам прымаў непасрэдны ўдзел у добраўпарадкаванні гэтага месца. – Ад яе не застаецца нават асадку на дне пасудзіны, як гэта звычайна бывае, калі набраць вады з-пад крана. За вадой сюды прыязджаюць, каб набраць у запас. Кажуць, што яна дапамагае людзям са страўнікавымі захворваннямі.
Зараз тэрыторыя ля крынічкі займела прывабны выгляд. Тут два невялічкія вадаёмы, у якія плануюць запусціць карпа, амура, таўсталобіка і нават шчупака. Палюбавацца прыродай у спёку можна, седзячы ў альтанцы. Пазней тут жа ўсталююць яшчэ больш лавачак. Незвычайна выглядае зробленая з драўляных кругляшоў дарожка, па якой так прыемна прайсці басанож. Яшчэ адну добрую справу зрабілі падчас рэспубліканскага суботніка – пасадзілі на крынічным месцы дрэўцы. Далей калектыў філіяла плануе абуладкаваць асобны заезд да зоны адпачынку і пабудаваць пляцоўку для аўтамашын. Месца для смажання шашлыкоў і варкі юшкі – цудоўнае. Толькі людзям не трэба забывацца пакідаць яго пасля сябе прыбраным ад смецця.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) задаволены зробленым будаўнікі філіяла Аляксандр Лаўновіч, Сяргей Лобач і вядучы інжынер па ахове працы Міхаіл Шылаў.
Фота аўтара.

Один комментарий для “Из благоустроенного родника в Докшицах можно напиться свежей воды

  • 08.05.2019 в 12:44 пп
    Permalink

    И где это место?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *