Алена Несцяронак – пераможца і дыпламант

dscn1724

Днямі прыемная навіна, падмацаваная дыпломам і памятнымі падарункамі, прыляцела з РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Наша калега – вядучы карэспандэнт “Родных вытокаў” Алена Несцяронак стала пераможцай конкурсу на найлепшую вясёлую і праўдзівую гісторыю, змешчаную на старонках газеты “Звязда” ў 2022 годзе ў рубрыцы “Алё, народ на провадзе!”

Дарэчы, гэта не адзіная творчая перамога журналіста. Па выніках ІІІ Міжрэгіянальнага літаратурнага конкурсу “Браславская обитель 2022” Алена Вікенцьеўна стала дыпламантам у намінацыі “Поэзия. Родина моя малая” і фіналістам у намінацыях “Поэзия. Любовная лирика” і “Поэзия. Свободная тематика”.

Віншуем з высокай адзнакай і шчыра зычым творчага плёну, лёгкага пяра. Няхай і надалей нараджаюцца як гісторыі-гумарэскі, так і шчырыя лірычныя вершы.

scanlite22.pdf

scanlite22.pdf

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *