Новый тротуар создал проблемы жителям города Докшицы

bryzgi

– Часта хаджу па вуліцы Піянерскай у Докшыцах, радавалася новаму тратуару, пабудаванаму тут не так даўно, – расказала, звярнуўшыся ў рэдакцыю, жыхарка райцэнтра Вольга. – У сухое надвор’е хадзіць было камфортна, а вось як задажджыла – тут жа выявіліся хібы ва ўладкаванні ходніка: насупраць крамы “Умелец”, каля дамоў №№ 16 і 18 (18/1, 18/2), на праезнай частцы дарогі стаяць лужыны, вадой адной з якіх мяне абліў на днях аўтамабіль. Таму ўзнікае рэзоннае пытанне: ці доўга будуць такія нязручнасці?

Карэспандэнты “РВ”, пабываўшы на “нязручным” месцы, пацвярджаюць словы нашай чытачкі: праблема ёсць, стаячая вада з лужын уздымаецца пырскамі кожны раз, калі на дарозе размінаюцца аўтамабілі, як бы яны ні сцішвалі ход. А ў дажджлівыя дні пад ваду хаваецца і тратуар на месцы з’езду ва двор дома 18/1, таму прахожыя вымушаны абыходзіць разліў па праезнай частцы дарогі. Гаспадаром гэтага дома ўладкаваны каля двара сцёк, і вада з праезнай часткі можа перацячы туды праз тратуар. Але лужыны ўсё роўна застануцца, пакуль не высахнуць, бо поўнаму сцёку перашкаджае бардзюр. Ва ўсялякім выпадку будзем чакаць кампетэнтнага тлумачэння дадзенай сітуацыі ад камунальнікаў. Усё ж хочацца камфорту і прыгажосці ў адным цэлым.

obxod-po-proezzhej

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *