В санаториях Докшицкого района разработаны комплексные программы оздоровления

img_0312

У Рэспубліцы Беларусь люты быў аб’яўлены месяцам лячэбна-аздараўленчага і медыцынскага турызму. Найноўшыя медыцынскія тэхналогіі, якія адпавядаюць сусветным стандартам, сучаснае высокадакладнае абсталяванне, высокакваліфікаваныя спецыялісты і поўнае медыцынскае суправаджэнне спрыяюць прыцягненню замежных гасцей у нашу краіну. Сярод пацыентаў, якія прыязджаюць у Беларусь па медыцынскія паслугі, грамадзяне краін не толькі блізкага, але і далёкага замежжа. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне, багатая гісторыя і ўмераны клімат нашай краіны дазваляюць аб’яднаць прыемнае з карысным – павандраваць па цікавых месцах Беларусі і прайсці комплекснае абследаванне або лячэнне. Усе гэтыя складнікі ўплываюць на канкурэнтаздольнасць нашай краіны ў дадзеным кірунку, што так сімвалічна ў Год якасці.

У нашым раёне медыцынскі турызм шырока прадстаўлены паслугамі санаторыяў “Лясное” і “Баравое”.

– За 2023 год у санаторыі “Баравое” аздаравілася і прайшло лячэнне больш за 6 000 чалавек, – гаворыць начальнік аддзела маркетынгу Вікторыя Камінская. – Як і заўсёды, у нас адпачывалі не толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Ізраіля, Вялікабрытаніі, ЗША. Наша здраўніца адрозніваецца сваёй шматпрофільнасцю. Адным з самых запатрабаваных кірункаў з’яўляецца лячэнне захворванняў мочапалавой сістэмы, кансультацыю па якіх з мінулага года аказвае кваліфікаваны ўрач-уролаг.

Распрацавана новая аздараўленчая пуцёўка з праграмай “Моцны сон”. Таксама адноўлены курсы “Мужчынская сіла”, “СТОП прастатыт”, “Мужчынскае здароўе 60+”. Прапаноўваем і такія новыя працэдуры, як SPA-догляд “Ледзяное віно”, рэабілітацыйная методыка “Гравітацыйная тэрапія пры дапамозе інверсійнага стала” і іншае.

Лідарам сярод комплексных медыцынскіх праграм у мінулым годзе сталі “Перазагрузка”, якая дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і стомленасці, аднавіць імунітэт пасля перанесеных захворванняў, а таксама “Стройная фігура”, “Антыстрэс”, “Здаровае сэрца”. Вялікім попытам карыстаецца ручны масаж, выручка за год па якім склала 153, 6 тысячы беларускіх рублёў.

Сярод ключавых фактараў, якія стымулююць медыцынскі турызм у Беларусі, – даступнасць медыцынскіх паслуг, іх аптымальны кошт і высокі ўзровень аказання, а таксама бязвізавы рэжым для замежных грамадзян. Медыцынскія ўстановы аснашчаны высокатэхналагічным абсталяваннем, у іх выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі і прагрэсіўныя методыкі лячэння.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *