Наталья Онухова 15 лет возглавляет профсоюзную первичку филиала Докшицкого хлебозавода

Наталля Онухава (другая справа) з калектывам на фестывалі “Дзве ракі”.

Наталля Онухава (другая справа) з калектывам на фестывалі “Дзве ракі”.

Сёлета прафсаюзнаму руху Беларусі спаўняецца 120 гадоў. З гэтай нагоды прапаноўваем вам, шаноўныя чытачы, пазнаёміцца з прафсаюзнымі лідарамі раёна. Якія яны, старшыні пярвічак самай масавай грамадскай арганізацыі нашай краіны? Што дапамагае ім стаць аўтарытэтам у калектыве?

І наша першая гераіня – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла Докшыцкага хлебазавода Наталля Онухава, якая стаіць на абароне правоў і інтарэсаў свайго працоўнага калектыву вось ужо на працягу 15 гадоў.

– Прафсаюз – гэта падтрымка, дапамога, адзінства, увага да людзей, – гаворыць Наталля. – Асабліва важна, лічу, стварыць камфортныя ўмовы як для працы, так і для адпачынку. З першых месяцаў грамадскай дзейнасці знайсці падыход да кожнага члена калектыву мне дапамагала былая старшыня Святлана Смольская. Вялізную падтрымку аказвала Таццяна Шаўрова, якая ўзначальвала нашу пярвічку больш за дваццаць гадоў. Разуменне людзей, неабыякавасць да іх – вось асноўныя якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны прафлідар. Калі калектыў выбраў цябе на гэту пасаду, значыць, ён гэтым самым выказаў табе вялікі давер.

Сярод традыцый, якія наша прафпярвічка захоўвае на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, – актыўная работа з ветэранамі працы і моладдзю. За ўсе гады дзейнасці на пасадзе старшыні прывучыла сябе заўсёды і самой удзельнічаць у спаборніцтвах, турзлётах, творчых конкурсах, экскурсійных паездках і іншых мерапрыемствах. Гэта дапамагае быць з калектывам, як кажуць, на адной хвалі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *