Автолавки вернули в деревни Докшицкого района

visualrian-ru_

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Бярозаўка Яўгенія Махонь. Жанчына расказала, што ў іх населеным пункце працуе стацыянарная крама Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства. Разам з тым насельніцтва абслугоўвае і аўтакрама, якая прыязджае па серадах і суботах, але з нядаўняга часу маршрут яе закрылі.

– У вёсцы людзі жывуць немаладога ўзросту, многія па 75-80 гадоў маюць, – гаварыла Яўгенія Паўлаўна. – Да крамы дайсці ў сілу свайго ўзросту ды і здароўя нам складана. Таму вяскоўцы былі б вельмі рады, каб аўтакраму вярнулі з яе былым прыпынкам – зручным для нас.

Сапраўды, у тых населеных пунктах, дзе ёсць магазіны, крамы на колах перасталі абслугоўваць насельніцтва, і гэта адразу ж выклікала, мякка кажучы, людскую незадаволенасць.

Як пытанне вырашылася, расказала першы намеснік дырэктара філіяла аблспажыўтаварыства Ірына Савінава:

– Усе маршруты аўтакрам, якія былі адменены, адноўлены. Як і раней, вадзіцелі заязджаюць і спыняюцца ў Глінным, Вітунічах, Бярозках, Беразіне, Гняздзілаве, Бярозаўцы і Крулеўшчыне. Насельніцтва там абслугоўвае сем аўтакрам. Дарэчы, у Дзень народнага адзінства наша спажывецкая кааперацыя атрымала выдатны падарунак у выглядзе яшчэ адной адзінкі тэхнікі. Ключы былі ўручаны вадзіцелю Віктару Аўласевічу і прадаўцу Таццяне Пракаповіч. Пасля рэгістрацыі аўтакрамы яе экіпаж будзе абслугоўваць Бярозкаўскую, Валкалацкую, часткова Сітцаўскую і іншыя зоны раёна.

Што датычыцца асартыменту тавараў у аўтакрамах, на які рэгулярна скардзяцца вяскоўцы, то ён пакідае чакаць лепшага. Па-ранейшаму бедны, праўда, такі элементарны тавар, як запалкі і соль, што апошнім часам адсутнічалі, у продажы з’явіліся, адзначыла Ірына Савінава.

Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *