Восемь команд приняли участие в первенстве по шахматам в Докшицком районе

photo_2025-04-06_15-51-04

На базе СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч адбылося першынство раёна па шахматах, прысвечанае Году добраўпарадкавання. У спаборніцтвах удзельнічала восем каманд, чатыры гульцы выступілі асабіста.

Сярод жанчын у тройку лідараў трапілі Клаўдзія Ікановіч (“Докшыцы-экспарт”) – першае месца, Вольга Шынкевіч (Докшыцкі РГЗ) – другое месца, Людміла Лукашэвіч (СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч) – трэцяе месца.

Сярод мужчын пераможцамі на І дошцы сталі:
першае месца – Сяргей Валодзькін (“Докшыцы-экспарт”);
другое месца – Леанід Рундзя (Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат);
трэцяе месца – Сяргей Бажкоў (завод “Ветразь”).

Сярод мужчын пераможцамі на ІІ дошцы сталі:
першае месца – Сяргей Сіманенка (Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат);
другое месца – Алег Якубовіч (“Докшыцы-экспарт”);
трэцяе месца – Сяргей Ставер (СШ № 1 г. Докшыцы).

У агульнакамандным заліку чэмпіёнам першынства стала каманда Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната. Серабро ў завода “Ветразь”, бронза – у РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

photo_2025-04-06_15-51-03 (5)

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена ФСК “Ураджай”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *