РЭС увеличивает надёжность электрообеспечения потребителей Докшицкого района

Адна з брыгад РЭС перад выездам на аб’ект.

Адна з брыгад РЭС перад выездам на аб’ект.

Раён электрычных сетак павялічвае надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў Докшыччыны. З гэтай мэтай вядуцца капітальныя рамонты і рэканструкцыі электрасетак.

У мінулым годзе па лясных масівах заменена 18,35 км правадоў электраперадачы на ізаляваныя. На паветраных лініях 0,4 кВ заменена 5 км правадоў. Устанавілі 434 новыя апоры ПЛ-0,4-10кВ і 33 лінейныя двухкалонкавыя раз’яднальнікі вонкавай устаноўкі. Выкананы капітальны рамонт 94 трансфарматарных падстанцый. Праводзілася механізаваная і ручная расчыстка прасек на плошчы 77 га. Рэканструяваны паветраныя лініі электрасетак агульнай працягласцю 30 км, таксама праведзена мадэрнізацыя на МТФ “Дабрунь”.

Сёлета работы працягваюцца. Зараз рэсаўцы працуюць на буйным аб’екце – рэканструкцыі ПЛ-0,4 кВ у Ваўчы (даўжыня ліній – 4,35 км). Наперадзе – рэканструкцыя паветраных электраліній у Докшыцах і Бягомлі, ліній і абсталявання ў Вілейцы, агульнападстанцыйнага пункта кіравання. Запланаваны рамонт адміністрацыйнага будынка.

На пастаяннай аснове вядзецца работа па ўкараненні і ўдасканаленні сацыяльных стандартаў абслугоўвання насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці.

– Ключавы паказчык работы энергасістэмы – гэта мінімум страт, якія ўзнікаюць у працэсе транспарціроўкі электраэнергіі, – зазначае начальнік Раёна электрычных сетак Іван Ючкавіч. – Яны ўяўляюць сабой рознасць паміж колькасцю электраэнергіі, якая падаецца ў сетку, і фактычна спажытай. Цяпер яны складаюць менш чым сем працэнтаў, што з’яўляецца добрым паказчыкам адносна іншых беларускіх энергаарганізацый.

На балансе Докшыцкага РЭС знаходзіцца 1023,6 км ЛЭП-10 кВ, 873 км ЛЭП-0,4 кВ, 17,3 км кабельных ліній 10 кВ, 37 км КЛ-0,4 кВ, размеркавальны пункт, 69 закрытых трансфарматарных падстанцый, 509 камплектных трансфарматарных падстанцый, 26 мачтавых трансфарматарных падстанцый. Паветраныя лініі, якія праходзяць па лясах, складаюць 311 км, па гэтым паказчыку наш РЭС знаходзіцца на трэцім месцы РУП “Віцебскэнерга”.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *