«Ждут меня, тянутся к рукам, требуют не только еды, но и ласки,» — говорит о своих подопечных телятница ОАО «Торгуны» Инна Лепешко
Оператор по выращиванию молодняка крупного рогатого скота МТК «Торгуны» ОАО «Торгуны» Инна Лепешко на районном празднике в честь работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК была отмечена Благодарностью районного исполнительного комитета и районного Совета депутатов как победитель соревнования в своей категории. Инна Николаевна обеспечила рост по валовому привесу к уровню 2024 года 102 процента, а среднесуточный привес в ее группе составляет 1048 граммов. Такого результата женщина достигла менее чем за год.
– Іна Мікалаеўна, калі можна так сказаць, проста трасецца над цялятамі, – адзначае загадчык комплексу “Таргуны” Ларыса Аліноўская. – Сочыць за іх самаадчуваннем як самая клапатлівая маці за здароўем сваіх дзяцей. Ледзь толькі паяўляецца падазрэнне на захворванне – бяжыць да мяне ці ветурача: трэба прымаць меры! Так і павінна быць, калі чалавек знаходзіцца на сваім месцы, перажывае за справу і за падапечных ёй жывых істот. Таму я вельмі рада такому папаўненню ў нашым калектыве і пра Іну магу сказаць толькі самыя добрыя словы. Гэты чалавек несумненна заслугоўвае павагі.
Іна Лепяшко ў сваім жыцці доўгі час рупілася кухарам – спачатку ў сталовай Тумілавіцкай сярэдняй школы, затым у сталовай сельгаспрадпрыемства. Перайшла ў жывёлагадоўлю ў лютым гэтага года. Прызнаецца: неяк вельмі хутка зразумела, што не памылілася, зрабіўшы такі крок. Аказалася, ёй падабаецца клапаціцца пра пярэстую малечу, якая за клопат гэты штодзень дзякуе ёй сваёй любоўю і прыхільнасцю.
Па праўдзе, і нам пры сустрэчы падалося, што быць цялятніцай гэтай прывабнай жанчыне з мілагучным голасам, мяккай усмешкай, плаўнасцю рухаў вельмі пасуе. Так бы мовіць, вобраз цалкам адпавядае.
– Безумоўна, спачатку хвалявалася: ці атрымаецца, ці змагу дастойна выконваць даручанае? – дзеліцца Іна Мікалаеўна. – Але хутка ўцягнулася ў справу, усёй душой прыкіпела да сваіх гадаванцаў. Не будзе адкрыццём, што калі любіш тое, чым займаешся, то і на вынікі добрыя можна спадзявацца. Вось і я спадзяюся, што і далей усё будзе ладзіцца.
“Плюшавы” гурт нашай гераіні налічвае зараз семдзесят пяць галоў. Усе цяляты чысценькія, бадзёрыя, актыўныя – з першага погляду бачна, што здаровыя і дагледжаныя. У памяшканні, дзе яны ўтрымліваюцца, бездакорны парадак. Іна Мікалаеўна акцэнтуе ўвагу на тым, што жывёла забяспечана збалансаванымі кармамі і неабходнымі дабаўкамі – у яе абавязках своечасова праводзіць кармленне, а гэта і сена, і канцэнтраты, сачыць за наяўнасцю вады, за чысцінёй у стойлах і ўвогуле ў цялятніку. Гэта, скажам так, тэхналагічны бок яе работы. Ёсць і псіхалагічны: жанчына ведае “ў твар” кожнага свайго гадаванца, памятае пра асаблівасці развіцця, можа расказаць, якому цяляці што падабаецца, якому трэба палашчыцца, якому – пагарэзнічаць, а якое менш даверлівае і баязлівае. “Усё як у дзяцей, – усміхаецца. – Чакаюць мяне, цягнуцца да рук, патрабуюць не толькі ежы, але і ласкі”.
Падумалася: якія б камфортныя ўмовы ні ствараліся на новых фермах і комплексах, якія б тэхналогіі ні ўкараняліся, павелічэнне пагалоўя магчымае толькі тады, калі на кожным рабочым месцы будзе працаваць такі ж адказны і неабыякавы чалавек, як Іна Лепяшко.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава Чарвінскага.

