Самую активную, прогрессивную и талантливую молодежь наградили на молодежном форуме в Докшицах
Самую актыўную, прагрэсіўную, таленавітую моладзь ушанавалі на раённым форуме, які адбыўся ў сераду ў ККЗ “Іскра” ў межах рэспубліканскага марафона моладзі і студэнцтва.
Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і намеснікі старшыні райвыканкама.
Пачалося мерапрыемства з відэароліка, у якім было прадстаўлена цікавае і насычанае жыццё докшыцкіх юнакоў і дзяўчат.
– У Рэспубліцы Беларусь моладзі надаецца шмат увагі на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі, – гаварыла ў прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. – Пачынаючы ад прэферэнцый, якія ёсць у маладых спецыялістаў, сацыяльныя гарантыі, выдзяленне арэнднага жылля, вывучэнне праблемных пытанняў. Ад пакалення пераможцаў вам перададзена мірная, незалежная, суверэнная краіна. І ваша галоўная задача – захаваць яе і прымножыць дабрабыт сваёй штодзённай працай. Сённяшні форум – гэта не толькі хвіліна славы для моладзі Докшыччыны, але і стартавая пляцоўка для дасягнення новых вяршынь. Дзяржава гатова падтрымаць вашы ідэі. Будзьце актыўнымі і ініцыятыўнымі – вось формула сапраўднага поспеху.
Дасягненні юнакоў і дзяўчат былі адзначаны ў раённым конкурсе “Моладзь Докшыччыны”. Так, у намінацыі “Лепшая арганізацыя ў сферы рэалізацыі моладзевай палітыкі” перамагла Докшыцкая ЦРБ. У калектыве працуюць 39 маладых людзей, 13 з якіх – маладыя спецыялісты. Працэнт замацавання апошніх складае 86.
У намінацыі “Спецыяліст года” перамаглі трэнер-выкладчык па спорце Докшыцкай ДЮСШ Арцём Кучыц і спецыяліст па продажы ВУ “Віцебскторф” Кацярына Баран. Званне “Малады спецыяліст года” атрымала настаўнік Глінскай СШ Віялета Юхнавец, “Малады актывіст года” – эканаміст завода “Ветразь” Аляксандр Падбярэзскі. Пераможцам у намінацыі “Моладзевы праект года” стаў праект “Пакой псіхалагічнай разгрузкі “Эмацыянальная гавань”, аўтарам якога з’яўляецца калектыў маладых урачоў-педыятраў Докшыцкай ЦРБ пад кіраўніцтвам Таццяны Цімашчук. У намінацыі “Моладзь і захапленні” адзначана памочнік урача-эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Кузура. Пераможцамі ў намінацыі “Маладая сям’я года” сталі сем’і з г.п. Бягомль Максіма і Кацярыны Ганчаровых, а таксама Алега і Ірыны Гапановічаў.
Падчас форуму былі ўшанаваны лепшыя прадстаўнікі моладзі, які дасягнулі значных вынікаў у сваёй прафесійнаё дзейнасці. Ганаровую грамату РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” атрымалі сакратар прадпрыемства Крысціна Варган і рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў Эдуард Паўловіч. Ганаровай граматай Докшыцкага ПМС адзначаны галоўны механік Міхаіл Цюнікаў, Граматай філіяла аблспажыўтаварыства – вядучы таваразнаўца аддзела гандлю і грамадскага харчавання Марыя Шумель, Граматай аддзела па адукацыі – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Сафія Цяслёнак і юрысконсульт сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Ляйчынская, Граматай аддзела культуры – культарганізатар аўтаклуба Надзея Чучман і кіраўнік народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў “Докша” раённага Дома рамёстваў Крысціна Палячонак. Падзякай санаторыя “Баравое” адзначаны рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў Ігар Каралевіч, Падзякай Бягомльскага лясгаса – Алена Сіняўская, Падзякай ААТ “Барсучанка” – Сяргей Рацькавіч.
Працоўныя поспехі, дасягненні і падтрымка таленавітай моладзі заўсёды ў цэнтры ўвагі прафсаюзных арганізацый. Падзякі раённай арганізацыі прафсаюзаў АПК трактарыстам-машыністам ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Таргуны” Аляксандру Судніку і Сяргею Сайковічу ўручыў прафсаюзны лідар Васілій Васюковіч.
Вітала моладзь і першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вераніка Норавіч, якая адзначыла слесара аварыйна-аднаўленчых работ Докшыцкага РГЗ Рамана Кучко, бухгалтара ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Анастасію Дабравольскую, інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Валянціну Траба, зубнога тэхніка Докшыцкай ЦРБ Юлію Шышову і сталяра будаўнічай вытворчасці “Докшыцы” Аляксея Пярэдню.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.









