Цветочная эпопея Татьяны Янкович из Докшиц продолжается

IMG_5431 с

Во время работы в Докшицком районе газоснабжения Татьяна Янкович семнадцать лет активно занималась цветоводством и благоустройством производственной территории. Четыре года как на заслуженном отдыхе, но любимые цветы по-прежнему расцвечивают ее жизнь: дома и на даче. И все же Татьяна Константиновна и сейчас не упускает момента, чтобы не пройтись возле родного предприятия и в очередной раз не полюбоваться декоративными композициями и исключительным порядком.

– Заўжды ганарылася, што працую ў газавай службе, дзе не толькі прывабныя ўмовы работы і аплата, але і па-сапраўднаму дружны калектыў, і кажу гэта не для чырвонага слоўца, – прызнаецца Таццяна Канстанцінаўна. – Калегі не забываюць і пра пенсіянераў – у верасні, напрыклад, мы пабывалі ў Віцебску на мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў нафтавай і газавай прамысловасці. Запрашаюць на канцэрты, віншуюць з днём нараджэння. Карацей кажучы, адно з адным трымаем моцную сувязь.

Таццяна расказвае, што ў РГЗ пільна сочаць за чысцінёй у памяшканнях – каб нідзе ні пылінкі. Але ёй, з маленства звыклай да акуратнасці, уборка не прычыняла нязручнасцей – наводзіла шык і бляск хутка і бездакорна.

– Гляджу зараз на мадэрнізаваную базу прадпрыемства і нават трошачкі зайздрошчу цяперашнім работнікам, – гаворыць жанчына. – Яны працуюць у адным з самых прыгожых будынкаў горада. Прыемна, што ўсё гэтак жа захоўваюцца традыцыі аздаблення тэрыторыі – клумбамі, дрэўцамі і кустамі. Кветкі растуць у гаршчках на вуліцы і ў памяшканнях.
Таццяна Канстанцінаўна ў бытнасць сваёй працоўнай дзейнасці вырошчвала расаду кветак у парніку і на падаконніках, даглядала і стрыгла туі. Упраўлялася з зялёнай гаспадаркай пад чулым кіраўніцтвам галоўных бухгалтараў Ніны Міцько і Іны Калбасіч – такіх жа заўзятых кветкаводаў, як і яна сама, дапамагалі іншыя супрацоўніцы. Клопатаў было многа, але вынік радаваў заўжды. Тым больш што РГЗ часта трапляў у лідары абласных галіновых аглядаў-конкурсаў па добраўпарадкаванні.

Старанную работу Таццяны Янковіч шматразова адзначалі граматамі, яе імя было занесена на Дошку гонару прадпрыемства. А сама яна ўспамінае, што кожны з кіраўнікоў РГЗ вельмі паважліва ставіўся да работнікаў, якія наводзілі прыгажосць, і гэты фактар быў выдатным стымулам у працы.

Родам Таццяна Канстанцінаўна з Маладзечанскага раёна, на Докшыччыну пераехала пасля замужжа. Спачатку працавала швачкай у КБА – па спецыяльнасці яна кравец мужчынскага і жаночага верхняга адзення, а пасля аптымізацыі ў арганізацыі перайшла на хлебазавод, дзе і спецадзенне шыла, і цеста мяшала. Пасля чарговага скарачэння мусіла зноў шукаць работу. Раён газазабеспячэння, дзе да гэтага часу працуе яе муж, аказаўся найлепшым варыянтам. Работа на адным прадпрыемстве яшчэ больш перапляла
інтарэсы сужэнцаў, якіх аднолькава хвалюе развіццё службы. Таццяна Канстанцінаўна – неаднаразовая ўдзельніца розных спартыўных мерапрыемстваў у складзе каманды РГЗ, Мар’ян Станіслававіч неаднойчы выступаў у конкурсах прафесійнага майстэрства, узнагароджаны нагрудным знакам “Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці”.
Іх кватэра скрозь абстаўлена вазонамі: як мы ўжо ведаем, гаспадыня не ўяўляе сябе без кветак. Тое самае і на дачы – не паспеў муж агароджу паставіць, як жонка ўжо абвешала яе кашпо з лабеліямі ды пеларгоніямі.

– Люблю Докшыцы, а ў апошнія гады яшчэ больш прыцягваюць Валкалаты – з чыстым-чыстым паветрам, з незвычайным спакоем і сардэчнымі людзьмі, –сказала Таццяна. – Адпачываю там душой і адчуваю жыццё ва ўсім яго найлепшым праяўленні.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *