В Докшицком районе объявлен смотр-конкурс «Ветеранское подворье-2026»

photo_2026-07-21_12-19-07

Да ўдзелу запрашаюцца пенсіянеры, ветэраны вайны і працы, іх сем’і, якія маюць ва ўласнасці жылыя дамы з прысядзібным участкам, трымаюць гаспадарку, а таксама ветэраны, што пражываюць у шматкватэрных дамах і маюць дачныя ўчасткі.

Мэты конкурсу: падтрыманне сацыяльнага статусу пажылога чалавека ў грамадстве, захаванне сувязі пакаленняў, адраджэнне вёскі, развіццё сямейнай пераемнасці і мясцовых традыцый, прапаганда вопыту па ўзорным утрыманні жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў і прысядзібных участкаў на тэрыторыі сельсавета, аграгарадка, вёскі.

Намінацыі чатыры:

— “Лепшы ветэранскі падворак” (усё ў комплексе);

— “Кветкавая кампазіцыя”;

— “Ад прыроды матэрыял – ад майстра талент” (вырабы з прыродных матэрыялаў, зробленыя членамі сям’і);

— “Кветнік каля пад’езда” (для шматкватэрных дамоў, пры ўмове пражывання ў іх не менш за 60 працэнтаў пенсіянераў).

Для ўдзелу ў конкурсе ветэранскія арганізацыі па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым камітэтам падаюць заяўку ў раённы савет ветэранаў на адрас: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14.

Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня.

Тэлефон для даведак 5-12-81.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *