Турслёт для представителей серебряного возраста прошел в Докшицах
Аддзяленне падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання ТЦСАН стала ініцыятарам турыстычнага злёту “Вясёлыя старты”, які адбыўся на базе Докшыцкай ДЮСШ. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўніцы сярэбранага ўзросту з Докшыц ( каманда “Краса Беларусі”) і Глыбокага (“Вішня ў соку”).
Як звычайна, конкурс распачаўся са знаёмства з камандамі. Сілу волі, дысцыплінаванасць, настойлівасць і трываласць дэманстравалі ўдзельнікі падчас спартыўнай часткі мерапрыемства – спаборніцтвы арганізаваў ФСК “Ураджай”. Не менш цікава прайшло выпрабаванне ад Докшыцкага РАНС: на хуткасць апрануць амуніцыю выратавальніка – тая яшчэ задача. Так як турзлёт быў прысвечаны Году беларускай жанчыны, то і пытанні віктарыны тычыліся прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Падчас гэтага конкурсу прыгадалі беларускую асветніцу Еўфрасінню Полацкую, першую жанчыну-касманаўта Марыну Васілеўскую, чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку, Героя Беларусі Дар’ю Домрачаву і мн. інш.
Завяршальным этапам стала дамашняе заданне: трэба было прыгатаваць якую-небудзь страву. Госці з Глыбокага частавалі вішнёвым пірагом, а дакшычане – турыстычнымі бутэрбродамі.
Вынікі турзлёту падвяла галоўны суддзя спаборніцтва старшыня Савета ветэранскай арганізацыі раёна Ларыса Кандратовіч, якая ўручыла камандам узнагароды і падарункі. А перамагло сяброўства!
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з адкрытых крвніц.

