Белпочта объявила конкурс рисунков

konkurs1З такой назвай у рамках аб’яўленага Года культуры стартаваў конкурс малюнкаў, арганізатарамі якога сталі РУП “Белпошта” сумесна з прадпрыемствам “Я МЕДЫЯ”. Конкурс праводзіцца сярод жыхароў нашай рэспублікі ўзростам ад пяці гадоў і старэй з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2016 года.

Тым, хто хоча паўдзельнічаць у мерапрыемстве, трэба намаляваць дзіцячую віншавальную паштоўку да любога свята і прыдумаць яе назву. Работы выконваюцца на белай, тоўстай паперы фармату А4 гуашшу, акварэллю, алоўкамі, фламастэрамі і інш. Кожны ўдзельнік можа прапанаваць не больш за тры малюнкі.
Лепшыя работы будуць вылучацца з дапамогай інтэрнэт-галасавання ў чатырох узроставых катэгорыях, пасля чаго трыццаць першых пераможцаў ацэніць кампетэнтнае журы.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць ЗАЯЎКУ і накіраваць яе разам з конкурснай работай да 31 кастрычніка 2016 года ўключна па адрасе: а/я “Дарыце свята поштай”, 220050 г. Мінск.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *