Воскресная школа посетила Полоцкий Спасо — Евфросиньевский монастырь

ГОЛУБЬУ міжнародным адкрытым грантавым конкурсе “Праваслаўная ініцыятыва 2015 – 2016” , аб’яўленым Каардынацыйным камітэтам па заахвочванні сацыяльных, адукацыйных, інфармацыйных, культурных і іншых ініцыятыў пад эгідай Рускай Праваслаўнай Царквы, быў зацверджаны праект “Духоўна-культурны цэнтр “Добрае слова” пры дзіцячай бібліятэцы г. Докшыцы”. Асноўнай задачай цэнтра з’яўляецца распаўсюджванне духоўнай літаратуры, арганізацыя паломніцкіх паездак, правядзенне мерапрыемстваў духоўна-маральнага характару, стварэнне буктрэйлераў, значнае папаўненне кніжнага фонду бібліятэкі праваслаўнай літаратурай.
Грантавы конкурс праводзіцца з 2005 года па ініцыятыве Дабрачыннага фонду прападобнага Серафіма Сароўскага. З 2013 года яго арганізацыю пачаў ажыццяўляць Фонд падтрымкі гуманітарных і асветніцкіх ініцыятыў “Соработничество”. Мэта конкурсу – падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў на падставе маштабнага і рознабаковага супрацоўніцтва паміж царквой, праваслаўнай грамадскасцю, прадпрымальнікамі і дзяржаўнымі структурамі. Дзякуючы рэалізаваным у рамках конкурсу праектам створаны цэнтры падтрымкі мацярынства, маламаёмных і шматдзетных сем’яў. Адкрыты нядзельныя школы, асветніцкія моладзевыя і сямейныя клубы, прафесійныя майстэрні. Умацавана вучэбна-метадычная база ў епархіях, павышаны ўзровень выкладання курса тэалогіі ў ВНУ, асноў праваслаўнай культуры ў агульнаадукацыйных установах. З’явіліся аддзелы праваслаўнай літаратуры ў бібліятэках, дадаткі праваслаўнай тэматыкі ў СМІ, праваслаўныя інтэрнэт-супольнасці, радыё- і тэлеперадачы, фільмы, якія даносяць традыцыйныя праваслаўныя каштоўнасці.
Штогод павялічваецца колькасць удзельнікаў конкурсу, пашыраецца яго геаграфія.
Менавіта пры падтрымцы Міжнароднага грантавага конкурсу адукацыйна-выхаваўчага праекта раённай дзіцячай бібліятэкі і былі арганізаваны паломніцкія паездкі для навучэнцаў нядзельнай школы прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Докшыцы. З даўніх часоў царква называе паломніцтва духоўным подзвігам, асноўная мэта якога – пакланенне хрысціянскім святыням, прысутнасць на богаслужэнні і ўдзел у царкоўных сакрамэнтах, наведванне святых крыніц. Так, дзеці і іх бацькі здзейснілі пілігрымку ў Жыровіцкі Свята-Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр і ў Полацкі Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр. Абедзве паездкі былі арганізаваны ФСК “Ураджай”, метадыст па турызме якога Ірына Сабалеўская вельмі цікава і змястоўна пазнаёміла паломнікаў з гісторыяй тых месцаў, якія яны наведвалі. Пілігрымы пакланіліся цудатворнай іконе Жыровіцкай Божай Маці і святым мошчам Еўфрасінні Полацкай, паспыталі манастырскай ежы. З вялікім задавальненнем дакшычане акунуліся ў купель, наведаўшы святую крыніцу.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *