В Докшицком районе дети остались сиротами из-за маминой «обиды»

adpomscilaДвое малалетніх дзяцей асірацелі ў Бераснёўцы. Маці ў іх забрала гарэлка. Жанчына любіла спіртное, магчыма, больш, чым сваіх родных. Не адмаўлялася ад чаркі і яе маці. Сужыцель таксама не цураўся кампаніі за сталом. Пасля адных такіх “вячорак” жанчына пад уплывам алкаголю пакрыўдзілася на блізкіх людзей, выскачыла з хаты і некуды пабегла. Падобныя паводзіны былі не ў навіну, таму ніхто за ёй следам не кінуўся. Калі пазней сужыцель з суседам пайшлі шукаць, то першымі знайшлі на дарозе кінутыя ёй рэчы. Невядома чаму, але яна, пакуль бегла, пазбавілася абутку, скінула куртку. Саму знайшлі толькі на пятыя суткі ў штучным вадаёме. Хутчэй за ўсё,  яна сама туды і брыкнула, каб адпомсціць “крыўдзіцелям”. Канчаткова кропкі расставіць следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *