«Воры-близнецы» появились в Докшицком районе
Шчыра кажучы, адрозненне ў іх толькі адно: узрост. Жыхар вёскі Пустаселле старэйшы за свайго “калегу па рамястве” з Параф’янава на дзесяць гадоў. У астатнім мужыкі – як браты-блізняты. Судзімыя за карысныя злачынствы, апошні раз выйшлі на волю крыху больш за два гады таму. Пастаяннага месца працы няма, перабіваюцца выпадковымі заробкамі. У апошні з такіх не толькі выконвалі дадзенае гаспадарамі заданне, але і “кідалі” прафесійным вокам па баках. Праз некалькі дзён наведаліся да іх зноў, праўда, гаспадары гэтага не падазравалі. Затое стала вядома міліцыі, што жыхар Параф’янава ўкраў на апошнім месцы сваёй працы ў прыватніка электраінструмент. Тое ж самае зрабіў у Пустаселлі другі герой. Толькі ён наведаўся да мясцовага дачніка.